Вы тут

Гараскоп на снежань


АВЕН. У пачатку месяца з’явіцца зманлівае ўражанне лішку сіл. Энергію лепш зберагчы. Месяц абяцае новыя цікавыя сустрэчы. Знаёмствы не прынясуць грошай, але пашыраць кругагляд і падораць новыя эмоцыі. Таксама добра пойдзе ўсё, што звязана з вучобай і павышэннем кваліфікацыі.


pexels.com


ЦЯЛЁЦ. Месяц можа стаць невыносна цяжкім у эмацыйным плане. Будзе шмат сварак і спрэчак. Час для рызыкі і азартных ідэй. Галоўнае — праяўляць у пачынаннях хоць крыху разважлівасці. З няпростых сітуацый будуць выцягваць мабільнасць і камунікабельнасць. Зоркі абяцаюць фінансавыя цяжкасці. Магчымы страты, кампенсаваць якія атрымаецца толькі ў наступным годзе.


БЛІЗНЯТЫ. Вам проста супрацьпаказана абыякава абыходзіцца з грашыма або працоўнымі абавязкамі. Калі атрымаецца адказна ставіцца да сваёй працы і фінансаў, то наступны год пачнецца са спрыяльнага ва ўсіх планах перыяду. За вашай спіной могуць пачаць пляткарыць нядобразычліўцы. Перамагчы інтрыгі дапамогуць актыўная пазіцыя і ініцыятыўнасць.


РАК. Трэба ўшчыльную заняцца здароўем. Нават калі яно пакуль не выклікае нагод для скаргаў. Да ўрача трэба ісці пры першых прыкметах нядужання. Вельмі добра будуць давацца задачы, якія патрабуюць дбайнай прапрацоўкі. Таксама атрымаецца скінуць некалькі лішніх кіло. Яшчэ месяц абяцае шмат задач, якія трэба дапамагчы вырашыць блізкім і родным.


ЛЕЎ. Адбудзецца прыліў творчай энергіі. Захочацца праявіць сябе праз творчасць і дзейнічаць нестандартна. Новы прыліў натхнення, з якім вы ўвойдзеце ў снежань, дапаможа стаць цэнтрам увагі сярод калег і сяброў. Ёсць верагоднасць дабіцца вялікага поспеху дзякуючы нестандартнаму падыходу да сваіх задач і планаў. А вось побытавыя пытанні давядзецца адкласці на далёкую паліцу.


ДЗЕВА. Перад святамі вас чакае куча клопатаў і абавязкаў па дому. Галоўнае — не згубіцца ў побыце і не забыцца пра асноўную працу. Вялікіх прарываў у кар’еры месяц не абяцае, але да дробных задач трэба будзе падыходзіць з розумам. Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на здароўе блізкіх. Больш за ўсё радасці прынясе ўпрыгожванне дома і набыццё падарункаў да Новага года. Таксама зоркі абяцаюць пераезд, камандзіроўку або куплю жылля.


ШАЛІ. Рыхтуйцеся да мноства прыемных нечаканасцяў. Месяц прынясе матэрыяльную выгаду ў выглядзе прэміі, падарунка або павышэння зарплаты. Добра пройдуць навагоднія святы. Захочацца быць бліжэй да сваёй сям’і і сяброў. А яшчэ атрымаецца наладзіць адносіны з тымі, з кім ёсць застарэлыя канфлікты і сваркі. Вырашыць усе праблемы можна будзе, проста пагаварыўшы.


СКАРПІЁН. Давядзецца ўключыць пільнасць на працы, каб паспець якасна завяршыць усе справы. Нядрэнна было б паназіраць за тым, што робяць канкурэнты. Гэта можа прынесці за сабой уздым па кар’ернай лесвіцы. Таксама зоркі абяцаюць прадстаўнікам гэтага знака павышэнне сацыяльнай актыўнасці. Наперадзе шмат паездак, камандзіровак, перамоваў. Атрымаецца больш часу ўдзяліць сям’і і сябрам. Хатнія дапамогуць захаваць энергію.


СТРАЛЕЦ. Спрыяльны перыяд. Месяц абяцае выкананне мараў і рэалізацыю планаў, якія будаваліся доўгі час. Спрыяльны час для самарэалізацыі. Перад прадстаўнікамі знака на парозе новага года адкрыюцца нябачаныя раней магчымасці. Гэта датычыцца і працы, і рамантычных адносін. Аднак для дасягнення пастаўленых мэт неабходна быць больш прадбачлівымі і адказнымі.


КАЗЯРОГ. Вас можа адолець стомленасць. Неабходны адпачынак ад працы і паступовае закрыццё дэдлайнаў, без стрэсу і нерваў. З’явіцца жаданне пабыць у адзіноце. Гэта нядрэнная ідэя. Галоўнае — не адштурхваць блізкіх, каб не нарвацца на сваркі. Ёсць верагоднасць сварак і канфліктаў. Абавязкова трэба зменшыць градус напружання і паспрабаваць супакоіцца. Некаторыя праблемы проста неабходна будзе вырашыць у выдаленні ад усіх, за зачыненымі дзвярамі.


ВАДАЛІЎ. Будзеце неверагодна абаяльныя і прыкметныя. Месяц абяцае ўмацаванне кантактаў з людзьмі. Не выключана, што дапамогуць вышэйстаячыя супрацоўнікі на працы. Аднак магчымыя і непрыемныя здарэнні. Зоркі паказваюць на тое, што ў снежні публічным можа стаць непрыемны факт з вашага мінулага. Так што лепш больш абачліва дзяліцца інфармацыяй з новымі знаёмымі.


РЫБЫ. Пачатак месяца абяцае поспех ва ўсіх сферах жыцця. Усе планы і мары пачнуць спраўджвацца да канца года. Асабліва добра будзе ісці сфера кар’еры і фінансаў. У другой дэкадзе месяца не выключаны буйны выйгрыш, надбаўка да зарплаты ці прэмія.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.​