Вы тут

Валейбалісткі «Мінчанкі» атрымалі перамогу ў матчы расійскай Суперлігі


Валейбалісткі «Мінчанкі» атрымалі другую перамогу запар у рэгулярным чэмпіянаце жаночай Расійскай Суперлігі, паведамляе БелТА.


У дзесятым матчы сезона нашы дзяўчаты сустракаліся на выездзе з аўтсайдарам чэмпіянату Расіі падмаскоўным клубам «Зарэчча-Адзінцова». «Мінчанка» не аддала саперніцам ніводнага сэта, але дадзеную перамогу наўрад ці можна назваць лёгкай: у кожнай з трох партый перавага беларусак не перавышала пяці ачкоў. Фінальны лік — 3:0 (26:24, 25:22, 25:20) на карысць падапечных Сяргея Юркіна.

Дзякуючы гэтаму поспеху «Мінчанка» замацавалася ў зоне плэй-оф жаночай расійскай Суперлігі, наша каманда з 14 ачкамі размяшчаецца на 8-м месцы сярод 14 каманд турніру, адрыў ад 9-га радка складае 5 балаў. Наступны матч у чэмпіянаце Расіі беларускі правядуць 11 снежня дома супраць «Спарты» з Ніжняга Ноўгарада, якая ідзе ў табліцы 11-й.

У суботу першую перамогу ў мужчынскі расійскай Суперлізе паспрабуе атрымаць сталічны «Будаўнік». У Палацы спорту «Уручча» мінчане прымуць Краснаярскі «Енісей», пачатак гульні — у 16.30.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.