Вы тут

Ідэальных чытачоў шукалі ў Мар’інай Горцы


Алеся Бадака добра ведае чытач, які цікавіцца сучаснай беларускай літаратурай. Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, Рэспубліканскай прэміі «Залаты Купідон», Прэміі Садружнасці Незалежных Дзяржаў «Зоркі Садружнасці», ён за творчыя здзяйсненні адзначаны медалём Францыска Скарыны, ордэнам Скарыны. У апошні час пабачылі свет яго кнігі: прозы — «Ідэальны чытач»; паэзіі — «Уладар ветру». А зусім нядаўна Алесь Бадак прыйшоў на сустрэчу з настаўнікамі і вучнямі Мар’інагорскага педагагічнага комплекса дзіцячы сад-сярэдняя школа.


Пісьменнік расказаў пра некаторыя аспекты ўласнай творчасці, пра тое, як нараджаюцца вершы і празаічныя творы. Алесь Бадак займаецца і стварэннем тэкстаў для песен, адна з нядаўніх — «Добрыя людзі». Паэт працуе дырэктарам аднаго з галоўных дзяржаўных кніжных выдавецтваў краіны — «Мастацкая літаратура». І з вялікім задавальненнем Алесь Мікалаевіч выслухоўваў і прапановы ўдзельнікаў сустрэчы на тэму, якую кнігу чакае чытач. У выдавецтве выходзяць і літаратурна-мастацкія часопісы «Полымя», «Нёман», «Маладосць», пра змест якіх таксама ішла размова ў Мар’інай Горцы.

Дарэчы, мар’інагорская школа мае сваю літаратурна-краязнаўчую гісторыю. Школу закончыў пісьменнік-краязнаўца Браніслаў Зубкоўскі, аўтар кніг «Чаму Загібелька лепш Парыжа», «Сцяжынкамі Якуба Коласа». У апошні час перад вучнямі з чытаннем сваіх твораў выступалі паэты Леанід Дранько-Майсюк, Віктар Шніп, іншыя сучасныя літаратары.

Раман СЭРВАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.