Вы тут

Шпіёнскі дэтэктыў, Паўлінка і Караткевіч


Дзень беларускага кіно адзначаць тэматычнай рэтраспектывай фільмаў-юбіляраў 2022 года ў Музеі гісторыі беларускага кіно. Святочная праграма паказаў ідзе з 14 па 18 снежня. Кожны дзень глядачам паказваюць па адной знакавай стужцы айчыннага кінамастацтва. 


Так, у сераду наведвальнікі ўбачылі сацыяльна-псіхалагічную драму «Вяртанне Нэйтана Бэкера», якая была снята рэжысёрамі Барысам Шпісам і Рашэлям Мільманам у 1932 годзе. У пятніцу у праграме — шпіёнскі дэтэктыў Уладзіміра Корш-Сабліна «Дачка радзімы»: стужка 1937 году распавядае аб жыхарах прыгранічнага калгаса, якія зрываюць планы ворага. 

Наступныя паказы больш лірычныя. Так у суботу, 17 снежня, можна паглядзець фільм-спектакль «Паўлінка» па матывам аднайменнай камедыіі Янкі Купалы. Аляксандр Зархі, які звярнуўся ў 1952 годзе да класічнага твора беларускай літаратуры, апусціў шэраг камедыйных момантаў, але захаваў не толькі беларускі каларыт, але і лепшыя бакі тэатральнай першаасновы. Выканаўцамі сталі вядомыя айчынныя акцёры: Лілія Драздова, Уладзімір Дзядзюшка, Лідзія Ржэўская, Глеб Глебаў. 

Завяршаецца святочная рэтраспектыва фільмам, які паспеў ужо стаць класікай айчыннага кіно — «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» рэжысёра Уладзіміра Бычкова. Гістарычная трагікамедыя, створаная ў 1967 годзе, адлюстроўвае падзеі XVI стагоддзя. Музей гісторыі беларускага кіно будзе паказваць фільмы два разы на дзень: у 15 і 17 гадзін. 

Як распавялі супрацоўнікі музея, святкаванне Дня беларускага кіно на гэтым не скончыцца. Так, 27 снежня адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Почырк майстра», якая прымеркавана да 100-годдзя з дня нараджэння мастака-пастаноўшчыка кінастудыі «Беларусьфільм», заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Яўгена Ганкіна. 

Арына КАРПОВІЧ

Прэв’ю: vk.com/cinemahist

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.