Вы тут

Наталля Качанава: Усе пытанні ў сістэме аховы здароўя павінны вырашацца аператыўна


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава 22 снежня правяла нараду з кіраўнікамі Міністэрства аховы здароўя і рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў краіны.


— Сёння запрошаны менавіта такі склад — тут прысутнічае ўсё кіраўніцтва сістэмы аховы здароўя нашай краіны: кіраўнікі міністэрства, камітэтаў і ўпраўленняў аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, якія вядуць РНПЦ. Гэта працяг размовы ў Прэзідэнта, калі з дакладам у кіраўніка дзяржавы быў міністр аховы здароўя. Тыя задачы і пытанні , якія паставіў перад сістэмай аховы здароўя Прэзідэнт, абсалютна абгрунтаваны. Больш за тое, я таксама агучыла тыя пытанні, якія бачу ў рабоце сістэмы аховы здароўя, — адзначыла Наталля Качанава.

З боку дзяржавы, урада і Прэзідэнта для сістэмы аховы здароўя робіцца вельмі шмат, канстатавала спікер: 

— Дзяржава павялічвае фінансаванне расходаў, звязаных з сістэмай аховы здароўя: у 2021 годзе — Br8,4 млрд., у 2022 годзе — Br8,5 млрд., на 2023 год прадугледжана выдзяленне з бюджэту Br9,9 млрд. з каэфіцыентам росту 1,16, — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі. — Набываецца высокатэхналагічнае абсталяванне, выдзяляюцца сродкі на закупку лекавых прэпаратаў. Функцыянуюць чатыры вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія рыхтуюць урачоў, медыцынскія каледжы, якія рыхтуюць сярэдні медыцынскі персанал. Выбудавана дакладная сістэма кіравання, пачынаючы ад ФАПаў і заканчваючы рэспубліканскімі навукова-практычнымі цэнтрамі, якія ёсць у нашай краіне практычна па ўсіх профілях. З мэтай замацавання кадраў прапрацоўваецца рашэнне па прыкладзе Мінскай вобласці распаўсюдзіць па ўсёй краіне магчымасць выкупу арэнднага жылля медыцынскімі работнікамі. Усе пытанні ў сістэме аховы здароўя павінны вырашацца аператыўна. Калі прынята рашэнне, яго нельга валакіціць, — дапоўніла Наталля Качанава.

Арына КАРПОВІЧ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.