Вы тут

Паднябесная сустракае Новы год


Выхадныя з нагоды Новага года (з 31 снежня па 2 студзеня) сталі першымі вакацыямі пасля ўвядзення ў Кiтаі мер аптымізацыі супрацьэпідэміялагічнай палітыкі, таму для многіх падарожжы сталі адным са спосабаў сустрэць свята, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле справаздачы турыстычнай анлайн-платформы Tuniu, падчас навагодніх святаў асноўны працэнт падарожжаў складуць паездкі паміж суседнімі населенымі пунктамі, доля браніравання якіх яшчэ ў пачатку гэтага тыдня перавысіла 60 працэнтаў ад агульнай колькасці паездак. Наведванне курортных гатэляў і тэматычных паркаў у прыгарадах стала найбольш папулярным выбарам сярод карыстачоў платформы.

Акрамя таго, у пэўнай ступені аднавіўся попыт на міжправінцыйныя паездкі. Доля заказаў на такія падарожжы падчас навагодніх святаў складае 36 працэнтаў. Пры гэтым Хайнань і Юньнань сталі найбольш папулярнымі напрамкамі, гэтыя цёплыя мясціны наведаюць амаль 70 працэнтаў турыстаў, якія плануюць падарожжы па правінцыях Кітая.

Сярод плануючых паездкі ў навагоднія святы пераважае колькасць маладых карыстальнікаў — больш за палову браніравання паступіла ад карыстальнікаў ва ўзросце да 35 гадоў, з якіх больш чым 40 працэнтаў складаюць маладыя людзі ва ўзросце ад 26 да 35 гадоў.

У Паднябеснай насамрэч ёсць куды паехаць і што пабачыць. Навагоднія міні-вакацыі — своеасабівая «трэніроўка» перад тыднёвымі выходнымі напрыканцы студзеня, калі будзе адзначацца Свята Вясны — Чуньцзэ (Кітайскі Новы год).

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.