Вы тут

П’яны кіроўца ўчыніў ДТЗ у Мінску


У Мінску нецвярозы кіроўца ўчыніў ДТЗ, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Паводле папярэдняй інфармацыі, 25 студзеня ў 21.30 65-гадовы кіроўца аўтамабіля Toyota на вуліцы Янкоўскага пры руху заднім ходам наехаў на BMW. Вынікі медыцынскага агляду паказалі, што мужчына быў нецвярозы — 2,48 праміле алкаголю.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што пры руху заднім ходам заўсёды варта пераканацца, што гэта не створыць перашкоды для іншых удзельнікаў руху і аварыйных сітуацый.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.