Пагранічнікі знайшлі ў аўтамабілях патрон і падазроныя рэчывы, паведамілі ў Дзяржаўным пагранiчным камітэце.
Два інцыдэнты, звязаныя з аглядам легкавых аўтамібілей, якія перавозяцца на лафеце, адбыліся 1 лютага на мяжы з Літвой. У першым выпадку кіроўца грузавіка ехаў з Літвы ў Беларусь праз пункт пропуску «Беняконі». Падчас агляду аўто пагранічнікі знайшлі ў адным з іх патрон калібра 9 мм і рэчыва цёмна-зялёнага колеру.
Другі выпадак адбыўся ў пункце пропуску «Прывалка». У падшклянку аўтамабіля Alfa Romeo, які перавозіўся, знайшлі слоік з рэчывам цёмнага колеру. Аўтацягнік пад кіраваннем грамадзяніна Грузіі таксама накіроўваўся ў Беларусь.
У абодвух выпадках была прызначаная экспертыза выяўленых прадметаў, па выніках якой будзе дадзена прававая ацэнка таму, што адбылося.
У Дзяржпагранкамітэце нагадваюць, што асобам, якія перавозяць аўтамабілі, неабходна старанна правяраць іх салоны. Няўважлівасць можа нанесці не толькі матэрыяльны ўрон, але і абярнуцца прыцягненнем да крымінальнай адказнасці.
Фота: Дзяржпагранкамітэт
Ідэі, практычныя задачы і планы на будучыню.
Сядзіба, што зачакалася гаспадара.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.