Былы прэзідэнт Пакістана Первез Мушараф памёр ва ўзросце 79 гадоў у прыватнай бальніцы ў Дубаі, дзе ён пражываў апошнія гады, паведамляе ТАСС са спасылкай на пакістанскі тэлеканал «Геа-ці-ві».
Генерал Пярвез Мушараф прыйшоў да ўлады ў выніку ваеннага перавароту ў кастрычніку 1999 года. Абвясціўшы сябе прэзідэнтам, ён таксама захаваў за сабой пасады прэм’ер-міністра і начальніка штаба сухапутных сіл. У 2007 годзе Вярхоўны Суд выказаўся супраць яго ўдзелу ў чарговых прэзідэнцкіх выбарах, таксама Мушараф уступіў у канфлікт з уласным асяроддзем, якое настойвала на перамовах з апазіцыяй. Тым не менш, 6 кастрычніка 2007 года ён быў пераабраны на новы тэрмін. У краіне ўзняўся ўнутрыпалітычны крызіс, Мушараф увёў надзвычайнае становішча. 28 лістапада ён пакінуў пасаду камандуючага арміяй і прыняў прысягу ў якасці грамадзянскага прэзідэнта. Парламенцкія выбары ў лютым 2008 года прынеслі перамогу апазіцыі. Каб пазбегнуць імпічменту, Мушараф 18 жніўня 2008 года пайшоў у адстаўку і з’ехаў у Лондан.
У сакавіку 2013 года экс-кіраўнік Пакістана вярнуўся на радзіму, каб удзельнічаць у парламенцкіх выбарах. Аднак супраць яго было ўзбуджана некалькі крымінальных спраў. Мушарафа арыштавалі і змясцілі пад хатні арышт. У сакавіку 2016 года яму дазволілі з’ехаць за мяжу для лячэння, пры гэтым ён паабяцаў вярнуцца ў краіну, каб паўстаць перад судом.
У снежні 2019 года суд Пакістана прызнаў Мушарафа вінаватым у дзяржаўнай здрадзе і вынес яму смяротны прысуд.
Крыху больш чым 2 % беларусаў ужо маюць біяметрычныя дакументы.
Адна з галоўных прыкмет, што вясна прыйшла, — змешаны з першымі водарамі акрыялай прыроды апетытны дымок.
Літаральна днямі ў населеным пункце пачнецца маштабная работа чарговага народнага патрыятычнага праекта.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.