Вы тут

Сукала: у судовай сістэме Беларусі няма ніякіх трывожных або насцярожваючых тэндэнцый


У судовай сістэме Беларусі няма ніякіх трывожных або насцярожваючых тэндэнцый. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала, перадае БелТА.


«Мы на мінулым тыдні завяршылі падвядзенне вынікаў работы судовай сістэмы, правялі шэраг рэгіянальных нарад. І сёння ў нас ёсць поўная, аб’ектыўная карціна стану судовай сістэмы. Калі гаварыць коратка, то ў цэлым у судовай сістэме няма ніякіх трывожных, насцярожваючых тэндэнцый. У прынцыпе яна спраўляецца з тым узрастаючым аб’ёмам правасуддзя (можа, крымінальнага ў большай ступені)», — адзначыў Валянцін Сукала.

Ён падкрэсліў, што судовая сістэма Беларусі адказвае на ўсе ўзнікаючыя пагрозы і розныя праблемы, не стаіць на месцы, а развіваецца.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.