Вы тут

Застолле даўніх таварышаў для аднаго з іх скончылася смерцю


У Маладзечне медыкі хуткай дапамогі звярнуліся ў міліцыю пасля таго, як ім паступіў званок пра трагічны інцыдэнт у адной з гарадскіх кватэр. Па ўказаным адрасе неадкладна выбылі праваахоўнікі. Праз дзверы супрацоўнікі міліцыі зайсці ў кватэру не змаглі, яна была зачыненая — унутр патрапілі праз адчыненае акно. Што адбылося ў жыллі, паведамляе Маладзечанскі РАУС.


На месцы здарэння міліцыянеры знайшлі цела мужчыны з множнымі нажавымі раненнямі і 40-гадовага раней судзімага маладзечанца. Апошні быў моцна п’яны, пазней медагляд паказаў 2,2 праміле алкаголю ў яго арганізме.

Папярэдне было ўстаноўлена, што загінулы гаспадар кватэры ўпусціў пажыць свайго старога прыяцеля. Другі дзень запар мужчыны распівалі спіртныя напоі. Падчас застолля паміж імі ўзнік канфлікт, падчас якога таварыш нанёс гаспадару ўдары кухонным нажом у вобласць жывата, пасля чаго сам жа выклікаў хуткую дапамогу. Ад атрыманых раненняў мужчына памёр на месцы.

У момант затрымання падазраваны быў нецвярозы і патлумачыць матывы здарэння не мог. Але, працверазеўшы, прызнаўся ў зробленым і расказаў: яму не спадабалася, што таварыш пачаў вучыць яго жыццю і выганяць з кватэры, папракаючы, што той нідзе не працуе.

Па дадзеным факце следчыя распачалі крымінальную справу па ч.1 арт. 139 («Забойства») КК Рэспублікі Беларусь. Фігуранту пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Раней мужчыну прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за пагрозу забойствам і катаванне сваёй маці, наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.