Вы тут

У Брэсце правялі сустрэчу з грамадскай арганізацыяй воінаў-інтэрнацыяналістаў


Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Брэсцкім аблвыканкаме адбылася сустрэча з актывам абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане». З ветэранамі сустрэўся намеснік старшыні аблвыканкама Вадзім Краўчук.


Віцэ-губернатар адзначыў, што ў вобласці сёння пражывае больш за чатыры тысячы воінаў-інтэрнацыяналістаў, каля тысячы з іх маюць баявыя ўзнагароды. У сярэдзіне лютага ў рэгіёне традыцыйна праходзяць памятныя мерапрыемствы. На думку Вадзіма Краўчука, апошнім часам добра зарэкамендавала сябе такая форма работы ветэранаў з маладымі, як дыялогавая пляцоўка: «Ветэранаў Вялікай Айчыннай становіцца ўсё менш, прыходіць той час, калі менавіта воіны-інтэрнацыяналісты могуць данесці да свядомасці падрастаючага пакалення праўду пра вайну і найвышэйшую каштоўнасць — мір».

На сустрэчы ўзнімаліся пытанні змянення заканадаўства, якое датычыцца льгот ветэранам баявых дзеянняў. Гаворка ідзе, напрыклад, пра бясплатны праезд у гарадскім транспарце, забеспячэнне лекамі і некаторымі медыцынскімі паслугамі, штогадовае санаторна-курортнае лячэнне, ільготы пры аплаце камунальных паслуг. Гэта выглядае асабліва актуальным у святле будучага разгляду змяненняў у Закон аб ветэранах у Палаце прадстаўнікоў Парламента краіны.

Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Юрый Караба расказаў, што арганізацыя налічвае 1580 чалавек. Але грамадскае аб'яднанне стараецца па магчымасці дапамагаць усім, у тым ліку тым, хто з розных прычын не ўдзельнічае у грамадскім руху. Пад асаблівай увагай — удовы і маці загінулых, а таксама інваліды.

На сустрэчы шмат увагі было ўдзелена пытанням захавання памяці пра тых, хто з гонарам выканаў свой вайсковы абавязак. Вадзім Краўчук паведаміў, што ў кожным раёне адной-двум навучальным установам будзе прысвоена імя воінаў-інтэрнацыяналістаў, і папрасіў кіраўнікоў раённых арганізацый унесці свае прапановы наконт кандыдатур і навучальных устаноў. Гэта асабліва важна зрабіць сёлета, у Год міру і стварэння. Кіраўнік Брэсцкай гарадской арганізацыі Сяргей Пухальскі агучыў прапанову адкрыць у абласным цэнтры кадэцкае вучылішча.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота Валерыя КАРАЛЯ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.