Вы тут

«Дэлегацыі Беларусі і Кітая засталіся вельмі задаволеныя вынікамі перагавораў»


Дэлегацыі Беларусі і Кітая засталіся вельмі задаволеныя вынікамі перагавораў у Пекіне. Пра гэта заявіў журналістам пасол Беларусі ў КНР Юрый Сянько, каментуючы вынікі мінулага дзяржаўнага візіту Кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай, перадае БелТА


Фота: БелТА.

Адбыліся як перагаворы на вышэйшым узроўні, так і мноства кантактаў з удзелам кіраўнікоў урада, міністэрстваў і ведамстваў. «Усе сустрэчы прайшлі ў вельмі канструктыўным фармаце. Падымалася нават больш пытанняў, чым у прынцыпе рыхтавалася да парадку дня. Усе члены дэлегацый як з беларускага, так і з кітайскага боку засталіся вельмі задаволеныя вынікамі гэтых перагавораў. З’явілася шмат новых задач, якія мы павінны вырашаць на падставе тых пагадненняў, якія падпісаны ў рамках візіту», — распавёў пасол.

Усяго ў прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў і на палях візіту падпісана без малога 40 розных дамоўленасцей. Іх сукупны эканамічны эфект ацэньваецца ў $3,5 млрд. «У развіццё пагадненняў будуць адпрацаваны і напоўнены зместам дарожныя карты. Рэгулятары працуюць над дэталёвай прапіскай усіх задач у гэтых дарожных карт. Эфект будзе з часам карэкціравацца ў бок павелічэння паказчыкаў», — заявіў Юрый Сянько.

Ён асабліва падкрэсліў важнасць мінулых сустрэч Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі буйнога бізнесу Кітая. «Абсалютна канструктыўная дзелавая размова, нармальнае жаданне працаваць з нашай краінай», — сказаў пасол. Гаворка ідзе аб інвестыцыях, кааперацыі, стварэнні буйных прадпрыемстваў на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку на тэрыторыі індустрыяльнага парку «Вялікі камень».

«Кіраўніком дзяржавы дадзены даручэнні ўжо ў развіццё дамоўленасцяў. У бліжэйшы час у Кітай будуць прыбываць прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, якія накіруюць свае намаганні на дэталёвую прапрацоўку дасягнутых дамоўленасцей. І гэта яшчэ будзе адпаведны эфект, які пойдзе ў скарбонку дзяржаўнага візіту Прэзідэнта», — адзначыў Юрый Сянько.

Важна, што ў ходзе перагавораў з вуснаў Старшыні КНР Сі Цзіньпіна прагучалі выразныя сігналы і ўстаноўкі на поўнае ўзаемадзеянне з Беларуссю, каб напоўніць зместам новы ўзровень двухбаковых адносін — усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Сферы ўзаемнай цікавасці і перспектывы супрацоўніцтва ў новую эпоху падрабязна вызначаны ў сумеснай заяве кіраўнікоў дзяржаў. «Нашы краіны бачаць адзін у адным тых партнёраў, з якімі можна трывала і надоўга арганізоўваць супрацоўніцтва», — падкрэсліў кіраўнік пасольства.

На перамовах у Пекіне закраналася і міжнародная праблематыка. «І Кітай, і Беларусь сёння вельмі турбуе сітуацыя, якая адбываецца ва Украіне, гэты канфлікт. Мы ведаем, колькі сіл прыклаў Прэзідэнт нашай краіны, уносілася вельмі шмат прапаноў па стабілізацыі сітуацыі ў нашых суседзяў. Тое ж робіць і КНР. Тут нашы краіны выказалі поўнае падабенства ў пазіцыях. Мы спадзяемся, што да гэтых сумесных намаганняў прыслухаецца сусветная супольнасць з мэтай канцэнтравання намаганняў на мірных ініцыятывах, на жаданні прапанаваць той варыянт захавання стабільнасці, які сёння зыходзіць ад Беларусі і ад Кітая. Спадзяемся, што голас нашых краін будзе пачуты і найбліжэйшым часам сусветная супольнасць усё ж пойдзе ў бок міру», — сказаў Юрый Сянько.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.