Вы тут

Фізасобы ў Беларусі ў лютым прадалі на $31,6 млн валюты больш, чым купілі


У лютым фізічныя асобы ў Беларусі выступілі чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. Па выніках месяца яны прадалі на $31,6 млн больш, чым купілі. Пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя Нацыянальнага банка.


Агульны аб’ём набытай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў лютым склаў $716,5 млн, прададзенай — $748,1 млн. у цэлым за студзень-люты бягучага года купля фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты перавысіла яе продаж на $28,8 млн.

Суб’екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі ў лютым выступілі ў ролі чыстых пакупнікоў замежнай валюты. Зыходзячы са звестак Нацыянальнага банка, прадпрыемствы купілі амаль на $255 млн валюты ў эквіваленце больш, чым прадалі. Агульны аб’ём набытай юр асобамі замежнай валюты ў лютым склаў $2,09 млрд, прададзенай — $1,835 млрд.

За студзень-люты купля юр асобамі замежнай валюты перавысіла яе продаж на $269 млн.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вышыня 215 на калгасным полі. Для жыхароў вёсак вахты памяці — шанц даведацца больш

Вышыня 215 на калгасным полі. Для жыхароў вёсак вахты памяці — шанц даведацца больш

Пошукавікі нярэдка звяртаюцца па дапамогу да насельніцтва.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.