Сёлета Тыбецкі аўтаномны раён (ТАР, Паўднёва-Заходні Кітай) мяркуе рэалізаваць 1337 праектаў па адраджэнні вёскі з меркаваным аб’ёмам інвестыцый 14,67 млрд. юаняў (каля 2,15 млрд. долараў). Аб гэтым паведамілі мясцовыя ўлады, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Будаўніцтва 84 праектаў пачалося, пры гэтым ужо былі завершаны папярэднія работы і была запушчана тэндэрная працэдура адносна 809 праектаў. Яны накіраваны на садзейнічанне развіццю цэлага шэрагу абласцей у сельскай мясцовасці рэгіёну, такіх як высокастандартызаваныя ворныя палеткі, а таксама спецыфічныя галіны сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі. Усе праекты пачнуць ажыццяўляцца паэтапна да канца мая, сказаў Цзян Хуа, намеснік кіраўніка Упраўлення па ўздыме вёскі ТАР.
За апошняе дзесяцігоддзе ў Тыбеце прыкметна палепшыліся жыллёвыя ўмовы і якасць жыцця вяскоўцаў. У 2021 годзе наяўны даход на душу насельніцтва ў сельскіх раёнах ТАР склаў каля 17 тысяч юаняў, што амаль утрая больш, чым у 2012-м.
Пошукавікі нярэдка звяртаюцца па дапамогу да насельніцтва.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.