Вы тут

БЧ на летні перыяд прызначыла цягнік Мінск/Гомель — Анапа


У першы рэйс цягнік № 490/489 Мінск/Гомель — Анапа адправіцца з Мінска 5 мая ў 10.58 (з Гомеля — у 15.40) і прыбудзе ў Анапу 7 мая ў 10.37. З Анапы цягнік адправіцца ў гэты ж дзень 7 мая ў 21.33 і прыбудзе ў Гомель 9 мая ў 14.08, а ў сталіцу Беларусі — у 18.59. Далей ён будзе курсіраваць праз дзень па няцотных чыслах месяца з Мінска да 27 верасня, з Анапы — да 29 верасня. Пра гэта інфармуе прэс-цэнтр магістралі.


Трэба адзначыць, што акрамя павелічэння частаты курсіравання цягніка таксама сёлета скарочаны час знаходжання яго ў дарозе больш чым на дзве гадзіны ў абодвух напрамках.

Акрамя таго, для пасажыраў Беларускай чыгункі арганізавана магчымасць круглагоднага праезду на курорты Краснадарскага краю, такія як Адлер, Сочы, Туапсэ, цягніком № 302/301 Мінск/Гомель — Адлер фарміравання БЧ адпраўленнем з Мінска і Адлера па цотных чыслах месяца.

Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху цягнікоў, кошце і правілах праезду можна атрымаць на сайце, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.