У Брэсцкай вобласці за суткі пры пажарах загінулі два чалавекі, паведамляе БелТА са спасылкай на МНС.
Раніцай 23 сакавіка трывожны званок аб загаранні прыватнага дома паступіў з вёскі Котра Пружанскага раёна. На пажары загінулым знайшлі гаспадара дома 1957 года нараджэння. Агонь пашкодзіў унутранае аздабленне і маёмасць у будынку.
Сігнал аб тым, што гарыць дом, у 3.08 24 сакавіка прыйшоў з аграгарадка Дзівін Кобрынскага раёна. Загінуў гаспадар жылля — мужчына 1966 года нараджэння, які не працаваў. Пры пажары пашкоджаны дах, унутранае аздабленне і маёмасць.
У абодвух выпадках прычыну здарэння трэба будзе ўстанавіць.
Прэв’ю: БелТА
А ў сельсавет звярнуцца не спрабавалі?
23 мая адзначаўся Сусветны дзень спартыўнай барацьбы.