Вы тут

Другі энергаблок БелАЭС выведзены на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасці


Другі энергаблок БелАЭС выведзены на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасці, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінэнерга.


«У рамках завяршальнага этапу фізічнага пуску другога энергаблока БелАЭС у рэактары блока паспяхова ажыццёўлена кіраваная ланцуговая рэакцыя дзялення — сістэмы кантролю зафіксавалі з’яўленне першых нейтронаў», — распавялі ў прэс-службе.

Рэактарная ўстаноўка блока выведзена на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасці — 1% ад намінальнай. З гэтага моманту пачаўся жыццёвы цыкл рэактарнай устаноўкі: як кажуць ядзершчыкі, пачало біцца «сэрца» рэактара.

Запуску ланцуговай рэакцыі папярэднічаў вялікі аб’ём будаўнічых, мантажных, пусканаладачных работ і выпрабаванняў. Яны выкананы з захаваннем усіх патрабаванняў бяспекі.

Наступным этапам рэалізацыі праекта будзе энергетычны пуск другога энергаблока атамнай станцыі — гэта ўздым магутнасці рэактарнай устаноўкі да 40% і вышэй з першым выпрабавальным уключэннем блока ў сетку і наступнымі выпрабаваннямі на розных рэжымах.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.