Вы тут

Канцэрт «Дыханне вясны» прадставяць у Гомелі


Музычную праграму «Дыханне вясны» прадставяць у Гомелі ў белай гасцінай палаца Румянцавых і Паскевічаў 7 красавіка, паведамілі БелТА ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі.


У гэты вечар у асаблівую атмасферу слухачоў перанясуць піяністка Таццяна Старчанка, музыканты Яўген Віданаў (флейта) і Павел Кухта (гітара).

«Вясна — час абуджэння прыроды, час абнаўлення, надзей. У праграме прагучыць музыка, якая стварае вясновы настрой: «Вясна» Антоніа Вівальдзі з цыклу «Поры года», музыка Пятра Чайкоўскага, цудоўныя вальсы Фрэдэрыка Шапэна, напоўненыя паўднёвым сонцам кампазіцыі для гітары і творы, якія перадаюць спевам птушак і зачараванне самай прыгожай пары года», — адзначылі арганізатары.

У праграме выканаюць і творы Эдварда Грыга, Роберта Шумана, іншых кампазітараў.

Пачнецца канцэрт у 19.00.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вышыня 215 на калгасным полі. Для жыхароў вёсак вахты памяці — шанц даведацца больш

Вышыня 215 на калгасным полі. Для жыхароў вёсак вахты памяці — шанц даведацца больш

Пошукавікі нярэдка звяртаюцца па дапамогу да насельніцтва.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.