Вы тут

У Цэнтральным доме афіцэраў падвялі вынікі міжнароднай алімпіяды па ваеннай гісторыі


На працягу некалькіх дзён курсанты ваенна-навучальных устаноў з Беларусі, Расіі, Казахстана і Кыргызстана спаборнічалі на веданне ваеннай гісторыі. Сёлета пляцоўкай міжнароднай алімпіяды курсантаў адукацыйных арганізацый вышэйшай адукацыі стаў Мінск. Увогуле, інтэлектуальнае спаборніцтва сярод будучых ваеннаслужачых праводзіцца ўжо сёмы год запар. Чацвёрты раз юных знаўцаў гісторыі ў пагонах прымае беларуская зямля.


Фота: sb.by

Інтэлектуальнае спаборніцтва было прысвечана 80-годдзю Сталінградскай бітвы. Курсанты вышэйшых ваенна-навучальных устаноў дзяржаў — удзельніц СНД прадэманстравалі свае веды ў шматлікіх намінацыях, пры гэтым як у асабістым, так і камандным першынствах. Пераможцамі міжнароднай алімпіяды стала каманда з Расійскай Федэрацыі, якую прадстаўлялі курсанты філіяла федэральнай дзяржаўнай казённай ваеннай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Ваенная акадэмія матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння імя генерала арміі Хрулёва» (г. Пенза). Другое месца — у нашай каманды, у якую ўвайшлі курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. «Бронзу» спаборніцтва атрымалі курсанты Ваеннага інстытута Сіл паветранай абароны імя двойчы Героя Савецкага Саюза Бегельдзінава (Казахстан).

Як лічыць капітан беларускай каманды, курсант Ваеннай акадэміі Арцём БЕРАСЦЕНЬ, Вялікая Айчынная вайна — адна з найбольш складаных тэм у ваеннай гісторыі. «Алімпіяда дазваляе набыць курсантам больш ведаў, падзяліцца сваім досведам з астатнімі, — кажа малады чалавек. — Я з дзяцінства цікаўлюся ваеннай гісторыяй, але тут даведаўся шмат чаго новага».

Паміж конкурснымі днямі для ўдзельнікаў алімпіяды была арганізавана культурная праграма. У гасцей з іншых краін з'явілася магчымасць бліжэй пазнаёміцца з нашай дзяржавай, у беларусаў — яшчэ раз паглыбіцца ў ваенную гісторыю шматпакутнай Беларусі. Канкурсанты пабывалі ў мемарыяльных комплексах «Хатынь» і «Брэсцкая крэпасць — герой», наведалі гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна», азнаёміліся з экспазіцыяй Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Прадстаўнік каманды-пераможцы ў камандным заліку Даніла СМАЛЯНКОЎ з Расійскай Федэрацыі ў нашай краіне ўпершыню. Малады чалавек адзначае, што Беларусь вельмі чыстая і дагледжаная. «Падабаецца, што паўсюль вісяць дзяржаўныя сцягі, асабліва калі па трасе едзеш: патрыятызм адчуваецца, — заўважае курсант. — Вельмі ўражаны паездкай у Хатынь. Гук званоў кожную хвіліну прымушае думаць аб тым, дзе ты знаходзішся».

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.