Вы тут

Качанава: у сферы абыходжання з адходамі трэба працаваць яшчэ больш эфектыўна


Сёння ў Баранавічах прайшло паседжанне экспертна-кансультацыйнага савета пры прэзідыуме Савета Рэспублікі на чале са старшынёй Наталляй Качанавай.


Перад пачаткам работы ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да помніка воінам і партызанам, якія вызвалялі Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Хвілінай маўчання напярэдадні Дня Перамогі 9 Мая яны ўганаравалі памяць тых, хто ратаваў краіну у́ гады ваеннага ліхалецця.

На паседжанні экспертна-кансультацыйнага савета абмяркоўваліся пытанні арганізацыі работы з адходамі, іх раздзельнага збору, перапрацоўкі і далейшага выкарыстання.

Перад паседжаннем члены Савета Рэспублікі наведалі пункт прыёму (нарыхтоўкі) другасных матэрыяльных рэсурсаў і сарціровачна-перагрузачную станцыю. Удзельнікам паказалі, як арганізаваны збор адходаў ад насельніцтва, як яны перапрацоўваюцца і якая прадукцыя ствараецца з атрыманай сыравіны.

Паседжанне было арганізавана менавіта ў Баранавічах, бо, калі ў 2019 Прэзідэнт разглядаў тут выкананне рашэння па паскораным развіцці гарадоў з насельніцтвам 80 тысяч плюс, размова зайшла у тым ліку і пра работу з адходамі. Была пастаўлена задача на прыкладзе Баранавічаў зрабіць так, каб гэтым досведам скарысталася ўся краіна, заўважыла Наталля Качанава:

— Абыходжанне з адходамі закранае ўсе рэгіёны краіны і кожнага чалавека паасобку. У грамадстве існуе экакультура, аднак трэба яшчэ шмат зрабіць, каб раздзельны збор увайшоў у жыццё кожнага.

На паседжанні падкрэслілі, што мерапрыемствы па абыходжанні з адходамі павінны быць рэнтабельнымі. У гэтым плане ўжо сёння з перапрацаваных адходаў вырабляецца мноства прадукцыі, накшталт новых палімерных вырабаў, вулічнай пліткі і пакрыццяў, актыўна асвойваецца тэхналогія кампасціравання і вырабу РДФ-паліва са смецця.

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Аб чым яшчэ гаварылі на паседжанні ў Баранавічах — чытайце ў заўтрашнім нумары «Звязды»

Да 2035 года у Беларусі павінна перапрацоўвацца 90% ствараемых адходаў (у выглядзе другасных матэрыяльных рэсурсаў і сыравіны для кампасціравання), для чаго ў краіне будуць створаны 30 рэгіянальных комплексаў па абыходжанні з адходамі (цяпер працуюць восем). Смеццевых палігонаў застанецца толькі 30 на ўсю рэспубліку (зараз іх 161).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.