Вы тут

Андрэйчанка ўсклаў кветкі на Ваенных могілках у Мінску


Напярэдадні найважнейшага дзяржаўнага свята краіны — Дня Перамогі — Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка прыняў удзел у цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяльнага комплексу на Ваенных могілках сталіцы. Мерапрыемства адбылося ў рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага».


У размове з журналістамі спікер ніжняй палаты парламента заўважыў, што ўскладанне кветак адбылося на святым месцы. «І ў Беларусі тысячы такіх месцаў, дзе здабылі вечную памяць абаронцы нашай Айчыны, — падкрэсліў ён. — Наш народ заплаціў страшную цану за незалежнасць і свабоду, за тое, каб самім вырашаць свой лёс і жыць на сваёй зямлі. Мы памятаем пра ўсіх гэтых людзей і аднаўляем імёны тых, хто загінуў у барацьбе за свабоду нашай краіны».

Па словах Уладзіміра Андрэйчанкі, на жаль, еўрапейскія дзяржавы адраджаюць ідэі нацызму, нахабна перапісваюць гісторыю, апаганьваюць і зносяць помнікі, адмаўляюцца ад свята Дзень Перамогі. «Гэта для нас непрымальна, — акцэнтаваў увагу Старшыня Палаты прадстаўнікоў. — Мы беражом памяць аб загінулых. Сёння наша галоўная задача — захаваць гэтую памяць, зрабіць усё для таго, каб наша краіна была суверэннай, мацаваць ваенную і эканомічную моц». 

Адзін з галоўных кірункаў дзейнасці, па меркаванні спікера, — выхаванне падрастаючага пакалення, каб маладыя людзі раслі годнымі патрыётамі, абаронцамі нашай краіны. «Каб было больш працоўных подзвігаў і чыстае неба над Рэспублікай Беларусь», — адзначыў ён.

Вераніка КАНЮТА

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.