Вы тут

Беларусь актыўна супрацоўнічае на платформе ШАС


Як адзначыў у эксклюзіўным інтэрв’ю «Звяздзе» кітайскі нацыянальны каардынатар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Чжан Хайчжоў, Беларусь вельмі актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі праектаў ва ўсіх галінах у межах механізмаў узаемадзеяння на пляцоўцы ШАС. 


За больш чым 20 гадоў сваёй дзейнасці (як вядома, ШАС была заснавана ў 2001-м, тады ў яе састаў уваходзілі пяць краін) гэтая арганізацыя па плошчы, колькасці насельніцтва і эканамічнаму патэнцыялу заняла ключавое месца ў глабальным геапалітычным раскладзе. Як паведаміў Чжан Хайчжоў, рэалізуецца звыш 80 механізмаў плённага ўзаемадзеяння. Найважнейшы — Саветы кіраўнікоў дзяржаў-членаў ШАС.

Наладжана ўзаемавыгаднае эканамічнае супрацоўніцтва ў розных галінах, рэалізуюцца буйныя інфраструктурныя праекты. Летась аб’ем тавараабароту паміж Кітаем і краінамі ШАС перавысіў 411 мільярдаў долараў.

Паводле слоў Чжана Хайчжоў, вялікая ўвага надаецца забеспячэнню бяспекі. Была створана антытэрарыстычная структура. Праводзіцца барацьба з наркатрафікам.

Як падкрэсліў Чжан Хайчжоў, ШАС з’яўляецца прыкладам арганізацыі прадукцыйных міжнародных узаемаадносін. На гэтай уплывовай глабальнай пляцоўцы паспяхова супрацоўнічаюць дзяржавы з рознымі шляхамі развіцця і сацыяльнымі ўкладамі. Не дзіўна, што ўсё больш краін імкнуцца далучыцца да ШАС, стаць партнёрамі па дыялогу.

Вядома, што Беларусь з’яўляецца назіральнікам. Летась была аднагалосна адобрана заяўка нашай краіны аб уступленні ў ШАС у якасці правамоцнага члена арганізацыі. «Як толькі Беларусь вылучыла ініцыятыву паскарэння працэдуры ўступлення ў ШАС, кітайскі бок адразу яе падтрымаў», — паведаміў «Звяздзе» Чжан Хайчжоў. Зараз працэдура фактычна завершана. Чакаецца, што афіцыйна аб наданні Беларусі статусу краіны-члена ШАС будзе абвешчана на сёлетнім форуме ў Дэлі. Цяпер актыўна вядзецца падрыхтоўка да яго правядзення. У гэтым месяцы адбылася сустрэча міністраў замежных спраў краін-членаў ШАС, дзе абмяркоўвалася гэтае пытанне.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Пекін

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.