Вы тут

Андрэйчанка прадставіць Беларусь на інаўгурацыі Эрдагана


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка прадставіць Беларусь на інаўгурацыі прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана 3 чэрвеня. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, адказваючы на пытанне БелТА.


Паводле яго слоў, 1 чэрвеня беларускі бок атрымаў запрашэнне прыняць удзел у цырымоніі інаўгурацыі пераабранага прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана, якая пройдзе 3 чэрвеня ў прэзідэнцкім палацы ў Анкары.

«Улічваючы высокі ўзровень палітычных і гандлёва-эканамічных адносін з Турцыяй, а таксама актыўнае міжпарламенцкае ўзаемадзеянне бакоў, у гэтым урачыстым мерапрыемстве прыме ўдзел старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка», — распавёў Анатоль Глаз.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.