Вы тут

У Беларусі ў маі зафіксавана дэфляцыя


У Беларусі ў маі зафіксаваная дэфляцыя, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Фота: pixabay.com

Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў маі 2023 года ў параўнанні з красавіком 2023-га склаў 99,7%, са снежнем 2022-га — 102,7%.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у маі ў параўнанні з красавіком склаў 100,01%, са снежнем 2022 года — 101,6%.

Харчовыя тавары ў маі патаннелі на 0,7% у параўнанні з красавіком і падаражэлі на 2,9% у параўнанні са снежнем 2022-га.

Цэны на нехарчовыя тавары знізіліся на 0,05% у параўнанні з красавіком і выраслі на 0,9% у параўнанні са снежнем 2022-га.

Паслугі падаражэлі на 0,1% у параўнанні з красавіком і на 4,5% у параўнанні са снежнем 2022-га.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.