Вы тут

Пераможцам «Конкурсу маладзёжных ініцыятыў» уручылі гранты


Урачыстая цырымонія ўшаноўвання пераможцаў другога сезона рэспубліканскага «Конкурсу маладзёжных ініцыятыў» з уручэннем грантаў на рэалізацыю адбылася сёння ў Мінску ў Рэспубліканскім доме моладзі.


Першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў адзначыў, што сёння тут сабраліся тыя маладыя людзі, якія не толькі гавораць, але і робяць:

— Яны змаглі разгледзець магчымасць, якая насамрэч для нашай краіны з’яўляецца ўнікальнай. Дзякуючы асабістай падтрымцы кіраўніцтва нашай краіны, Савета Рэспублікі, Міністэрства адукацыі ў БРСМ таксама з’явіўся такі важны шанц стаць яшчэ дадатковым механізмам падтрымкі маладзёжных ініцыятыў.

Таксама ён дадаў, што ў гэтым сезоне Цэнтральны камітэт вызначае яшчэ шэраг праектаў, якія асабіста будзе падтрымліваць з уласных сродкаў.

Усяго сёлета на ўдзел у конкурс паступіла 219 заявак абсалютна рознай накіраванасці ад развіцця творчасці да фарміравання здаровага ладу. У рэспубліканскі фінал увайшло 48 праектаў. А вось пераможцамі сталі толькі 20 з іх, якія і былі прэзентаваны на мерапрыемстве. Асабліва ўразіла ініцыятыва ад моладзевага крыла БСЖ «Наркасбыт. Спыніцца своечасова». Яго ідэя ў тым, каб дапамагчы маладым дзяўчатам, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю і памылкова звязалі сваё жыццё з наркотыкамі. Умоўна работа праекта будзе дзяліцца на тры асноўныя этапы: асветніцкая работа са здаровым насельніцтвам, падтрымка асуджаных у калоніях і дапамога ў рэсацыялізацыі пасля адбывання пакарання.

Таксама вострасацыяльным з’яўляецца праект «Пошукава-выратавальны атрад «Фенікс», які дапамагае шукаць людзей зніклых без вестак ужо з 2019 года.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.