7 і 8 ліпеня ў Цэнтральным батанічным садзе праводзіцца традыцыйнае свята на Івана Купалу пад назвай «Купальскія агні».
Праграма напоўнена чараўніцтвам і прыгажосцю. Тут і таямнічыя старадаўнія абрады, і дэгустацыя гаючага напою «Іван-чай» і нават фотазона з русалкамі. Да таго ж усё гэта суправаджаецца выступамі музычных калектываў – такіх, як гурт «Aratseya», фольк-гурт «Krasa» з Магілёва і ансамбль «Гуды».
«Купальскія агні» актуальны для людзей усіх узростаў, таму смела можна адпраўляцца туды ў суботу вечарам усёй сям’ёй.
Завяршаецца праграма «Купальскіх агнёў» у 22:30 яркім фаер-шоу.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.