Вы тут

Сусветная кніжная прэмія праводзіцца ў Іране


Тэгеран праз многія дзесяцігоддзі вядомы і сваім стаўленнем да арганізацыі кнігавыдавецкай дзейнасці, правядзення кніжных форумаў. Яшчэ адзін творчы праект кніжнага характару мае ў Ісламскай Рэспубліцы Іран болей як 30-гадовую гісторыю. Назва яго — Сусветная прэмія «Кніга года Ісламскай Рэспублікі Іран».


Штогод да ўдзелу ў вызначэнні лепшых здабыткаў кнігавыдання з Тэгерана вылучаецца запрашэнне да ўсіх выдавецтваў свету прадставіць на конкурс свае лепшыя дасягненні за мінулы год. Вось і зараз прадаўжаецца збор навінак па выніках працы ў 2022 годзе. Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран запрашае да ўдзелу ў Сусветнай прэміі «Кніга года Ісламскай Рэспублікі Іран» і выдавецтвы Рэспублікі Беларусь.

Варта заўважыць, што ў апошні час няблага развіваюцца беларуска-іранскія кніжныя, літаратурныя стасункі. Штогод Ісламская Рэспубліка Іран удзельнічае ў традыцыйнай Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы. Летась у Выдавецкім доме «Звязда» быў выдадзены зборнік паэзіі Амара Хаяма ў перакладах на беларускую мову народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, Віктара Шніпа, Генадзя Аўласенкі. Зараз творчая каманда беларускіх перакладчыкаў працуе над пераўвасабленнем на беларускую мову твораў класіка ўсходняй паэзіі Хафіза Шыразі (каля 1325 — 1389/1390), які нарадзіўся ў Шыразе (Іран). Лічыцца, што творчасць Хафіза ўяўляе сабою вышэйшае дасягненне сяпрэдневечнай персамоўнай лірычнай паэзіі.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.