Вы тут

Надвор'е. Месцамі моцныя дажджы, а вецер парывісты


Надвор'е ў Беларусі будзе мець няўстойлівы характар, прагназуюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: БелТА.

У першы дзень жніўня ўмовы надвор'я будуць фарміраваць няўстойлівыя паветраныя масы, днём на паўночным захадзе адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту. Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, а днём па Гродзенскай і Віцебскай абласцях на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах краіны прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі па краіне будзе згушчацца туман. Вецер паўднёвы, ўначы — паўднёва-заходні слабы, днём — умераны, пры навальніцах парывісты, у дзённыя гадзіны месцамі па захадзе моцны парывісты.

Мінімальная тэмпература паветра ў аўторак складзе ноччу ад 12 да 17 градусаў, а максімальная днём будзе ад 22 градусаў да 28 цяпла. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, а днём будзе падаць.

У сераду наша краіна акажацца пад уплывам сістэмы актыўных атмасферных франтоў, якія ссоўваюцца з боку Карпат. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Уначы пераважна па заходняй частцы краіны, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі яны будуць моцныя, прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны будзе згушчацца слабы туман. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты, днём у асобных раёнах краіны — моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы будзе ад 13 да 19 градусаў, а максімальная днём — ад 19 да 25 цяпла, па ўсходзе краіны паветра прагрэецца да 28 градусаў.

У чацвер Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам малаактыўных франтальных раздзелаў, а ў дзённы час чакаецца паступленне цёплых паветраных мас паўднёвага паходжання. Вось і прыйдзе да нас жнівеньскае цяпло.

Прагназуецца пераменная воблачнасць. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе знаходзіцца ў межах ад 11 да 17 градусаў, максімальная днём складзе 22—29 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маршрут па крынічным краі

Маршрут па крынічным краі

Пер­шы­мі яго па­ча­лі асвой­ваць гро­дзен­скія твор­цы.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Панядзелак для Львоў — спрыяльны дзень для творчасці і новых ідэй.