Вы тут

У гульнявых відах спорту — гэта фантастыка


«Моцны характар — яркая гульня» — дэвіз ІІ Гульняў краін СНД у поўнай меры апісвае і фінал спаборніцтваў па баскетболе ў рамках Гульняў. Турніры прайшлі пад купалам сталічнай «Палова-арэны» і падарылі гледачам мноства незабыўных эмоцый. 


Першымі медалі разыгралі дзяўчаты. У фінальным паядынку сустрэліся каманды Беларусі і Расіі. Гаспадыні пляцоўкі з пачатку сустрэчы захапілі лідарства, але  паступова расіянкі скарацілі адставанне і за хвіліну да заканчэння матча вырвалі перамогі. На табло лічбы — 10:12. У расійскіх баскетбалістак — залатыя медалі, у беларускіх — сярэбраныя. Сярэбранымі прызёрамі сталі Алена Цітавец, Паліна Дамянюк, Аляксандра Палубок і Яўгенія Бярнацкая. Бронзавыя медалі жаночага турніру таксама засталіся ў Беларусі, іх заваявала каманда «Беларусь-2» у складзе Яны Макуцы, Паліны Катлінскай, Ксеніі Шэпель, Карыны Курстак. У матчы за трэцяе месца яны абыгралі саперніц з Узбекістана — 22:6. 

У мужчынскім фінале таксама сустрэліся каманды Беларусі і Расіі. Гаспадары пляцоўкі адразу вырваліся наперад і ўжо не аддавалі сваё лідарства. Падапечныя Дзмітрыя Калтунова выігралі з вынікам — 19:12. Чэмпіёнамі ІІ Гульняў краін СНД сталі Іван Балдуеў, Данііл Каско, Ілья Мілашэўскі і Кірыл Васкоўцоў. 

У матчы за бронзавыя медалі другая беларуская дружына (Антон Гайдэль, Аляксей Юдкін, Арцём Брашко, Аляксей Шаўчэнка) перамагла баскетбалістаў Туркменістана з вынікам 22:13.

Такім чынам, у скарбонцы беларускага баскетбола 3×3 — чатыры медалі ІІ Гульняў краін СНД: адзін залаты, адзін сярэбраны і два бронзавых. Як заўважыў старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола Максім Рыжанкоў, у гульнявых відах спорту - гэта фантастыка. «У нас вельмі добры рэзерв, і другія каманды нашы таксама вельмі добра сябе праявілі. Дзяўчынкі з кожным годам праяўляюць сябе ўсё лепш і лепш, вядома, хацелася б золата, але ў такой барацьбе і не сорамна было прайграць. Нашы хлопцы перамаглі каманду Расіі, і гэта выдатны падарунак для балельшчыкаў», — падкрэсліў ён. Максім Рыжанкоў упэўнены, што ІІ Гульні краін СНД прыцягнуць яшчэ больш дзяцей да баскетболу.

За баскетбольнымі баталіямі назіраў і Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Віктар Лукашэнка. «Эмоцыі проста захопліваюць. Гэта адзін з самых захапляльных відаў спорту. Віншую нашы каманды. Хлопцы- малайцы выдатна згулялі, ды і дзяўчынкі выдатна сябе паказалі. Але перамагае наймацнейшы. Уражанні ў мяне ў цэлым выдатныя. Некалькі дзён я паездзіў па розных гарадах, пагутарыў са спартоўцамі, з трэнерамі, з арганізатарамі. Я пераканаўся, што мы не толькі любім, але і ўмеем праводзіць важныя мерапрыемствы», — падзяліўся сваімі ўражаннямі Віктар Лукашэнка. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.