Вы тут

Нормы і нарматывы расходаў на ЖКП на 2024 год зацверджаны ў Беларусі


Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўстанавіла нормы і нарматывы выдаткаў на ЖКП на 2024 год. Гэта вызначана ведамаснай пастановай № 12 ад 14 жніўня 2023 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

Удакладняецца, што нормы і нарматывы вызначаны для арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадстаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, за выключэннем арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства энергетыкі.

Так, на ўласнае халоднае водазабеспячэнне норма накладных расходаў вызначана ў памеры не больш за Br0,2168 на 1 куб.м рэалізаванай вады. За ўласнае водаадвядзенне (каналізацыю) — не больш за 0,1657 на 1 куб.м адведзеных сцёкаў у каналізацыю. За цеплазабеспячэнне і гарачае водазабеспячэнне — не больш за Br12,7562 на 1 Гкал рэалізаванай цеплавой энергіі ўласнай вытворчасці. Пастановай таксама зацверджаны нарматывы расходаў за тэхнічнае абслугоўванне жылога дома, абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі і тэхабслугоўванне ліфта.

Акрамя таго, вызначана, што нарматывы страт цеплавой энергіі павінны складаць не больш за 9,2%. А нормы страт і няўлічаных выдаткаў вады будуць не больш за 12%.

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

«Не дапускаем, каб дзіця выбіралі, як у краме»

«Не дапускаем, каб дзіця выбіралі, як у краме»

Пра што трэба падумаць і як рэальна ацаніць свае сілы перад усынаўленнем?

Адукацыя

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.