Вы тут

Лукашэнка: Мы павінны не проста захоўваць лес, а як руплівыя гаспадары да яго ставіцца


Эфектыўнае выкарыстанне лясных рэсурсаў, узнаўленне лясоў, даступнасць прадукцыі лясгасаў для насельніцтва абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра лясной гаспадаркі Аляксандра Куліка. 


Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што год таму, пры назначэнні Аляксандра Куліка на гэтую пасаду, ён падкрэсліваў, што ў лесе патрэбен гаспадар, адкрыты, сумленны, прынцыповы, які навядзе там парадак, і там не будзе не тое што нейкай карупцыі, але нейкіх фактаў хабарніцтва. «Лес ёсць лес, амаль палова краіны — гэта лес, гэта наш здабытак, дадзенае нам богам, і мы не проста павінны яго захаваць, а як руплівыя гаспадары да яго ставіцца. Своечасова адбіраць саспелы лес, перапрацоўваць, каб быў вынік краіне ад гэтай працы», — узгадаў Прэзідэнт.

Да таго як узначаліць міністэрства, Аляксандр Кулік працаваў на пасадзе дырэктара Кобрынскага доследнага лясгаса. Раней на працягу шэрага гадоў ён таксама займаў пасаду першага намесніка міністра лясной гаспадаркі, і ўся яго кар’ера звязана з работай у гэтай сферы.

«Было шмат пытанняў да тады былых міністраў, кіраўнікоў, людзей, якія маюць дачыненне да лясной гаспадаркі. Тамму, Аляксандр Антонавіч, з усіх кандыдатур я абраў вашу, як чалавека абсалютна зямнога, які добра ведае лес і які адносіцца да гэтага не як гаспадар, а як чалавек, які любіць прыроду, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Мінуў год, што змянілася за гэты час? Асабліва ў плане экспартных паставак, дыверсіфікацыі рынкаў? У нас шмат у лесе сыравіны, нізкагатункавай, як вы кажаце, драўняных адходаў і гэтак далей і да таго падобнае. Як прыбіраем з лесу ўсё гэта, перапрацоўваем, што мы маем ад гэтай працы?» 

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што была пастаўлена задача дапамагчы насельніцтву, вызначыцца па цэнах з пілапрадукцыяй, зрабіць таннейшай драўніну для будаўніцтва жылля ў сельскай мясцовасці. 

«І натуральна, догляд, узнаўленне лясоў, селекцыйныя пасевы, як праца ідзе з пасадачным матэрыялам, якія тут праблемы ёсць? Я памятаю некалькі гадоў таму я бываў у вашых гадавальніках і тады мы дамаўляліся аб выдзяленні вам дадатковых зямельных плошчаў для апрацоўкі пасадачнага матэрыялу. Ці рэалізавана гэта?», — акрэсліў кола пытанняў кіраўнік дзяржавы. 

«Парадак у лесе — самае галоўнае», — рэзюмаваў Прэзідэнт.

Дасягнуты гістарычны максімум

Аляксандр Кулік далажыў, што ва ўмовах санкцый Міністэрства лясной гаспадаркі перабудавала сваю работу. Калі да санкцый на экспарт штомесяц пастаўлялася 60 тысяч кубаметраў піламатэрыялу, пасля ўвядзення санкцый наступіла падзенне. Але зараз пастаўкі выраслі і дасягнулі 77 тысяч кубаметраў. «Гэта гістарычны максімум пастаўкі піламатэрыялаў на экспарт», — заявіў міністр.

Да санкцый асноўным рынкам збыту беларускай пілапрадукцыі былі краіны Еўрапейскага саюза: туды пастаўлялася 56%, зараз пастаўкі ў еўрапейскія краіны спыніліся. Цяпер галоўныя спажыўцы — Кітай (52%, было — 37%), Азербайджан (24%, было — 4%) і Расія (6%).

«Ніша запоўнена, і самае галоўнае, што мы нарасцілі і ў аб’ёмным выражэнні, і ў мільёнах доларах. За сем месяцаў у нас пастаўлена прадукцыі на 90,4 мільёнаў долараў », - расказаў Аляксандр Кулік.

Даручэнне — ісці да людзей

У размове з журналістамі Аляксандр Кулік расказаў, што Прэзідэнт арыентуе лясную гаспадараку на тое, каб яе прадукцыя мела вышэйшую эканамічную эфектыўнасць. «Прэзідэнт дакладна абазначыў пасыл — гэта наш аднаўляльны і самы каштоўны рэсурс і ён павінен прадавацца з большай дабаўленай вартасцю», — сказаў ён. 

Па словах Аляксандра Куліка, асаблівую ўвагу Прэзідэнт звярнуў і на забяспечанасць насельніцтва прадукцыяй лясной гаспадаркі. Даручэнне — ісці да людзей. Таму падтрымана ідэя аб стварэнні гандлёвых пляцовак пад брэндам «Лясны домік». 

«Прадукцыя дрэваапрацоўкі павінна ісці менавіта да таго чалавека, які мае патрэбу ў жыллі, рамонце жылля, будаўніцтве дачы, каб не было пытанняў па злоўжыванні. Мы распрацавалі тыпавыя праекты, узаконьваем іх, каб яны былі шматразовага прымянення. Асноўныя элементы для будаўніцтва дамоў лясгасы прадаюць на гандлёвых пляцоўках», — расказаў Аляксандр Кулік. 

Таксама міністр адзначыў, што Прэзідэнт даў высокую адзнаку ахове лясоў ад пажараў. «Нашы леснікі, лягсасы гераічна пратрымаліся 52 дні засухі, чаго раней не было», — падкрэсліў ён. Аляксандр Кулік адзначыў, што ў параўнанні з іншымі краінамі, дзе гараць лясы, у Беларусі ўдалося гэтага пазбегнуць. І ў краіне для гэтага ўсё ёсць — тэхніка, закуплена шмат падарных машын. Міністр адзначыў, што ў 99,9 працэнта лясных пажараў вінаваты чалавек. «Я хачу сказаць, што культура і адказнасць нашага насельніцтва прыкметна ўзрасла, і людзі беражліва адносяцца», — сказаў ён.

На сёння, па словах Аляксандра Куліка, існуе праблема перапрацоўкі драўняных адходаў у паліўныя пялеты. І яна вырашаецца недастаткова хутка, што раскрытыкаваў кіраўнік дзяржавы. У Беларусі створаны такія вытворчасці, якія былі накіраваны пераважна на рынкі краін Еўрасаюза, што зараз закрыты. «Усе яны былі зарыентаваны на еўрапейскі прэміяльны рынак. Таму што ёмістасць мы пралічылі — да 3 млн т у год было спажыванне. На жаль, нашы непрыяцелі ўвялі санкцыі. Людзі мерзнуць, але палітыка ў іх вышэйшая за эканоміку. У нас усё ёсць магчымасці. І простыя людзі шукаюць выйсце. Але гэты бар’ер, які паставілі палітыкі і для іх, і для нас, пераадолець цяжка», — расказаў міністр. Але Беларусь шукае новыя рынкі збыту для гэтай прадукцыі і ўжо ёсць напрацоўкі.

Адпрацоўваецца пытанне выкарыстання пелет і ў Беларусі. «У нас ёсць кацельні савецкіх часоў, з 60-х гадоў, якія рэсурс адпрацавалі. І адну кацельню ў школе абслугоўваюць пяць качагараў. Ну гэта ж таксама не дзяржаўны падыход», — адзначыў Аляксандр Кулік. Паводле яго слоў, нядаўна ў Навагрудку быў праведзены семінар-нарада, дзе такія кацельні перавялі на аўтаматызаваную сістэму з выкарыстаннем пелет: «Адзін інжынер абслугоўвае 8 кацельняў. Эканомія, адказнасць ёсць. І выкарыстанне пелет ёсць. Гэта пілотны праект у Навагрудскім раёне», — расказаў міністр. Па яго словах, рэалізацыя такога праекта гэта не імпартазамяшчэнне, а імпартанезалежнасць.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.