Вы тут

Наталля Качанава з рабочым візітам наведала Наваполацк


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава з рабочым візітам наведала Наваполацк. У Палацы культуры ААТ «Нафтан» старшыня верхняй палаты парламента сустрэлася з актывам Беларускага саюза жанчын Віцебскай вобласці.


— Я вельмі даўно з’яўляюся членам Беларускага саюза жанчын і ганаруся гэтым. Лічу, што наша арганізацыя можа многае, а калі аб’ядноўваюцца жанчыны, яны вырашаюць вельмі важныя і патрэбныя задачы для краіны ў цэлым і для асобна ўзятага чалавека. Мы правялі ўжо тры такія сустрэчы: у Брэсцкай, Гродзенскай і Гомельскай абласцях, і, спадзяюся, сёння мы з вамі адкрыта і сумленна абмяркуем неабходныя пытанні, — адзначыла ў прывітальным слове Наталля Іванаўна.

Акцэнт адкрытага дыялогу быў зроблены на сямейных каштоўнасцях. Спікер падкрэсліла, што Усебеларускі народны сход вызначыў прыярытэты развіцця нашай краіны, адзін з іх — шчаслівая сям’я. І ў гэтай кароткай фразе — усё: наша жыццё, падтрымка сем’яў, дзеці, традыцыйныя каштоўнасці. Захаванне інстытута шлюбу, падтрымка шматдзетных сем’яў, мацярынства і дзяцінства — гэтыя і шэраг іншых пытанняў заўсёды знаходзяцца ў цэнтры ўвагі кіраўніка краіны і ўрада.

Старшыня Савета Рэспублікі закранула тэму дэмаграфічнай бяспекі. «Такімі льготамі і прэферэнцыямі, якія ёсць у нас, нямногія дзяржавы могуць пахваліцца. У Беларусі выплачваюцца розныя віды дапамог. Усе пытанні, якія вырашаюцца ў сферы аховы здароўя, адукацыі, органамі працы і абароны, сёння накіраваны на падтрымку сем’яў», — адзначыла Наталля Качанава.

Спікер заклікала жаночае грамадства сваімі прыкладамі шчаслівых сем’яў і паспяховай рэалізацыі на прафесійнай ніве дапамагчы вырашыць пытанні, якія сёння ўзнікаюць у краіне. Напрыклад, якімі спосабамі павысіць нараджальнасць. Толькі агульнымі сіламі і зацікаўленасцю ў вырашэнні агульнахвалюючых праблем можна зрабіць нашу краіну лепшай.

На сустрэчы з актывам БСЖ Наталля Качанава анансавала мерапрыемства, якое плануюць правесці ў Полацку: размова пра галоўнае з сем’ямі, на якой будуць абмеркаваны пытанні выхавання падрастаючага пакалення.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.