Вы тут

З паўлаўскім караваем і бацькавай булкай


Гродзеншчына гасцінна сустракала гасцей на абласным фестывалі хлебаробаў. Кожны раён прадставіў на конкурс свой адметны каравай. Але не толькі. Выпечкай частавалі гасцей на кожным імправізаваным падворку. 


Мясцовыя жахары вырашылі завітаць на свята ўжо з ранку. У іх ліку і Ірына Ярошкіна. Кажа, што можна ўсё разгледзець, пакуль людзей не так многа. На яе думку, арганізацыя фестываля вельмі прадуманая, разнастайная.

— Для Зельвы гэта вельмі значная падзея, – кажа Ірына, — У нас брэндавае свята «Ганенскі кірмаш», але, «Дажынкі» , вядома, больш урачыстае і маштабнае мерапрыемства. А перад святам Зэльва вельмі папрыгажэла. Калі я сюды пераехала з Літвы 30 гадоў таму, гарадскі пасёлак быў зусім іншы, зараз яго не параўнаць з той былой Зэльвай, тут і для турыстаў шмат цікавых мясцін, у тым ліку водасховішча. 

Вольга Рыбак з Ваўкавыска прыехала разам з калегамі па гандлёваму прадпрыемству. Яна адзначыла, што зона фудтрэка вельмі прадуманая, усе зроблена для людзей, каб прыйшлі, адпачылі. Можна і сябе паказаць, другіх паглядзець, побач сцэна, і вельмі многа гандлёвых радоў, усе зроблена для адпачынку. 

— Многа гандлёвых прадпрыемстваў прыехала. Мы самі цікавімся фотазонамі, іх таксама вельмі шмат, людзі актыўна імі карыстаюцца.. Практычна кожнае прадпрыемства прадстаўляе сваю арыгінальную фотазону. Таксама іх многа ў гарадскім асяроддзі, — кажа Вольга. 

Давялося апынуцца і на полі цудаў. Амаль як у той папулярнай тэлегульні. Такую незвычайную лакацыю прапанаваў Смаргонскі раён. Але «барабан» тут з мясцовым акцэнтам. На ім размешчаны смаргонскія прысмакі, у першую чаргу, розных памераў смаргонскія абаранкі, якія лічацца брэндам горада. Таксама славіўся раён так званай мядзвежай акадэміяй. Таму на барабане можна ўбачыць выпечку ў выглядзе мядзвядзянят. 

— Усё гэта адлюстравана на нашым імправізаваным барабане. Крутануў яго — які сектар перад табой спыніўся, такі ласунак і выбіраеш. Таксама мы прадставілі на конкурс свой каравай, вельмі вялікі, наша сельгаспрадпрыемства намалаціла звыш 11 тысяч зерня, гэта добры паказчык. Акрамя каравая мы прадставілі і дажыначны сноп, — расказала загадчык Лылойцінскага сельскага клуба Наталля Тапуць.

Падворак Ваўкавыскага раёна прадставіў знакаміты паўлаўскі каравай, які ўваходзіць у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Тут і вясельны каравай, і гасцявы, і вялікодны. 

— Мы працягваем папулярызаваць нашы традыцыі, праводзім майстар класы, дзе дзеткі вучацца рабіць упрыгожванні да нашага каравая, ім вельмі падабаецца, гуляем з імі у народныя гульні, — паведаміла кіраўнік народнага калектыва «Чараўніцы-каравайніцы» Дар’я Кірыенка. — Зараз адраджаецца такая каравайная традыцыя, калі на многія святы людзі заказваюць адмысловыя караваі, мы з задавальненнем іх выконваем.

Цікавая экспазіцыя разгарнулася на падворку Свідацкага раёна, дзе эпіцэнтрам стала «Бацькава булка». Менавіта такое брэндавае свята стала праводзіцца тут нядаўна і заваявала папулярнасць у месцічаў. 

— Чаму мы прывезлі такую пляцоўку сюды, на абласныя «Дажынкі»? Бо мы ўбачылі, як успрымаюць гэту лакацыю нашы жыхары, таму і вырашылі прадставіць яе больш шырока. Мы сёлета другі раз правялі ў раёне гэта свята, а тут прадставілі яго невялікі кавалачак. Для таго, каб вам зразумець, што гэта за свята, трэба паўдзельнічаць ва ўсім працэсе прыгатавання нашай знакамітай булкі-пляцёнкі, — запэўніла дырэктар Свіслацкага раённага дома культуры і народнай творчасці Таццяна Мацкевіч.

І сапраўды, атрымалася даволі змястоўнае падарожжа па шляху прыгатавання знакамітай выпечкі. Тут і цеста замясілі, і пляцёнку сплялі, і ў печ на лапату адправілі. А там... Праз хвіліну ужо духмяная пляцёнка ляжыць. Цуды і толькі.

Кожны падворак прыдумаў нешта сваё адметнае. Напрыклад, на Бераставіцкім падворку прапанавалі кожнаму выкаваць сабе на шчасце падкову. 

Цікавіліся наведвальнікі кірмаша і рэчамі, якія прывезлі на кірмаш у Зэльву прадстаўнікі з Ніжняга Ноўгарада. Беларусы маглі пакаштаваць знакамітыя гародоцкія пернікі з рознымі начыненнямі. Гэта адзін з брэндаў Ніжагародскай вобласці разам з хахламскім роспісам і казлоўскай філігранню. Гэтыя рэчы таксама былі у шырокім асартыменце.

Ну, а расійскія госці не засталіся без беларускіх сувеніраў. Яны з задавальненнем набывалі льняныя вырабы, сувеніры з саломкі, плеценыя кошычкі, а таксама кандытарскія вырабы. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.