Вы тут

Якія пытанні падымаліся на прыёме грамадзян у Кухарава


На прыём да старшыні Мінскага гарвыканкама Уладзіміра Кухарава прыйшлі людзі з самымі рознымі пытаннямі. Некалькі гадзін ён размаўляў з грамадзянамі, выслухоўваў іх праблемы, ставіў на кантроль пытанні, якія не ўдалося вырашыць на ўзроўні мясцовых органаў улады. У асноўным мінчане звярталіся па жыллёвых пытаннях, пытаннях будаўніцтва, пажарнай бяспекі і рамонту сетак ЖКГ.


Фота: БелТА

Віталь Вячаслававіч — старшыня таварыства ўласнікаў. Ён запісаўся на прыём да старшыні мінгарвыканкама, дзе разам яны абмяркоўвалі пытанне прыняцця аднастайнага рашэння на тэрыторыі горада ў частцы захавання патрабаванняў пажарнай бяспекі таварыствамі ўласнікаў у сувязі са зменамі заканадаўства. «Сутыкнуўся з наступнай праблемай. У доме не ўкамплектаваныя пажарныя краны, адсутнічаюць пажарныя рукавы і ствалы». На момант уводу ў эксплуатацыю ўсе пажарныя краны былі ўкамплектаваны і адпавядалі патрабаванням нарматыўных дакументаў. Заяўніку патлумачылі, што існуе два варыянты ўрэгулявання пытання. Трэба даўкамплектаваць краны або распрацаваць новую праектную дакументацыю, па якой наяўнасць кранаў неабавязковая, і, адпаведна, правесці работы па дэмантажы. Уладзімір Кухараў даручыў падрыхтаваць прапановы для накіравання ў профільныя ведамствы ў мэтах комплекснага ўрэгулявання пытання.

Мінчанка Кацярына Юр’еўна прыйшла на прыём з пытаннямі ўтрымання, эксплуатацыі і рамонту сеткі гаспадарча-бытавой каналізацыі. Паводле яе слоў, каналізацыйныя сеткі на завулку 1-й Радыятарны самастойна пракладваліся жыхарамі ў 1990-я гады. Цяпер паўстала пытанне аб частковай іх замене і рэгістрацыі. Гэта зрабіць складана, бо сеткі часткова праходзяць праз землі агульнага карыстання і праз прыватнае домаўладанне. «Сеткі будаваліся ўласнікамі жылых дамоў і з’яўляюцца ўласнасцю іх гаспадароў. У камунальную ўласнасць горада не перадаваліся. Праз адсутнасць аформленых юрыдычных дакументаў водаканал не можа перарэгістраваць гэтыя сеткі», — адзначыў дырэктар УП «Мінскводаканал» Фёдар Рымашэўскі. Ён таксама распавёў аб планах замены часткі водаправода ў 2024–2025 гадах, што, безумоўна, парадуе жыхароў завулка.

Уладзімір Анатольевіч і Алеся Ігараўна прадставілі інтарэсы жыхароў ЖК «Лазурыт». Мінчане прыйшлі на прыём з пытаннем змены прызначэння капітальнага будынка па праспекце Пераможцаў. Дольшчыкі будавалі кватэры ў жылым комплексе, але прызначэнне дома змянілася. Цяпер замест жылля ў жылым комплексе яны валодаюць жыллём шматфункцыянальным. Мінчане адзначылі, што ўнесеныя змены ўплываюць на ўмовы карыстання жыллём, а ў аснове пытання можа ляжаць памылка тэхнічнага характару ў дакументацыі, выдадзенай рэгістрацыйным органам, на падставе якой адміністрацыя раёна прымае рашэнне. Пытанне будзе вырашацца.

Ірына Іванаўна звярнулася з пытаннем дазволу на рэканструкцыю жылога дома. На працягу двух гадоў дом будаваўся ў адпаведнасці з прынятымі нормамі. У пачатку гэтага года на адрас мінчанкі прыйшло прадпісанне, што адна з частак дома, якая будуецца, павінна быць зрушана, бо не выкананы нормы адступлення ад мяжы ўчастка. Мінчанка згодная ўнесці змены ў праект, але асцерагаецца, што яго зноў не ўзгодняць. Тады Уладзімір Кухараў прапанаваў ёй падаць у адпаведнасці з заканадаўствам усе неабходныя дакументы. «Адміністрацыя пазначыла, што ваша дакументацыя не актуалізаваная. Пытанняў па пабудаванай частцы дома да вас няма. Па дакументацыі пытанне да іншай часткі, якую вы толькі хочаце пачынаць будаваць», — падагульніў ён.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Загаловак у газеце: Шчырая размова

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.