Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец прыняла ўдзел у круглым стале на тэму «Удасканаленне прававога рэгулявання дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг)». Арганізатарамі выступілі Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы і Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталля Васілеўская прадставіла навелы прынятага дэпутатамі ў першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)», якія накіраваны на спрашчэнне працэдур дзяржзакупак і забеспячэнне эфектыўнага расходавання бюджэтных сродкаў, у тым ліку праз мінімізацыю злоўжыванняў і пасрэдніцтва. Выступаючы перад удзельнікамі, Таццяна Рунец закранула такія пытанні, як галіновае рэгуляванне закупак, удзел у закупках афіляваных асоб, правядзенне закупак з адной крыніцы, устанаўленне гранічнай цаны, а таксама падкрэсліла неабходнасць узгаднення норм праекта з падрыхтаванымі змяненнямі ў заканадаўстве аб прадпрымальніцкай дзейнасці. Законапраект двойчы разглядаўся экспертным саветам пры Савеце Рэспублікі, пасля чаго быў істотна дапрацаваны. Выказаныя падчас круглага стала заўвагі і прапановы будуць разгледжаны дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў. Цяпер ідзе актыўная падрыхтоўка дакумента да прыняцця ў другім чытанні.
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня Гродзенскага аб’яднання прафсаюзаў Віктар Лісковіч прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы «Дыялог пакаленняў», якая сабрала ветэранаў працы розных галін эканомікі, старшынь галіновых прафсаюзаў абласцей, маладзёжны прафактыў. Мерапрыемства прайшло па ініцыятыве Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў і было прымеркавана да Дня пажылых людзей. У агратурыстычны комплекс «Каробчыцы» прыйшлі людзі розных узростаў, прафесій і поглядаў, аб’яднаных любоўю да Радзімы і сваёй справы. Прадстаўнікі розных пакаленняў падзяліліся жыццёвым вопытам, расказалі аб сваім першым працоўным месцы, аб тым, з якімі цяжкасцямі тады давялося сутыкнуцца. «Наша сустрэча стала дадатковай нагодай згадаць найлепшае, што было ў прафсаюзным актыве, даведацца, чым жыве сёння моладзь, як яна ўспрымае прафсаюзны рух, — адзначыў Віктар Лісковіч. — Важна ўспомніць і тыя традыцыі, на якіх раслі і выхоўваліся ў свой час людзі старэйшага ўзросту. Важна не страціць тое найлепшае, што можа прынесці сёння карысць у рабоце з маладымі людзьмі. Глыбока перакананы, што ў нас цудоўная моладзь. Яна гэтак жа любіць сваіх родных, блізкіх і, вядома, краіну, у якой жыве». У рамках мерапрыемства былі арганізаваны творчыя конкурсы. Сенатар выказаў упэўненасць у тым, што мерапрыемства аб’яднала ўдзельнікаў дыялогу ў імкненні да захавання гістарычнай памяці і традыцыйных каштоўнасцяў беларускага народа.
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, намеснік дырэктара па развіцці прадпрыемства «Контэ Спа» Валянцін Байко наведаў Ваўкавыскі раённы дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. Пастаяльцам дома-інтэрната сенатар перадаў велатрэнажор і акустычную сістэму. «Падапечныя дома-інтэрната са сваімі асаблівасцямі характару, звычкамі, таму вельмі важны клопат, увага, цяпло і паважлівае стаўленне да іх, — заўважыў парламентарый. — Вельмі важна ім дарыць часцінку душы, дапамагаць і падтрымліваць. Такія сустрэчы садзейнічаюць умацаванню іх бадзёрасці духу і прыемна радуюць».
Вераніка КАНЮТА
Прэв’ю: БелТА
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».