24 лістапада ў Воранава, на Гродзеншчыне, адбудзецца першы абласны літаратурна-краязнаўчы форум «Воранаўскія чытанні».
Праца ў час гэтага асветніцкага, скіраванага на патрыятычнае выхаванне грамадства, мерапрыемства пройдзе на дыялогавай пляцоўцы з моладдзю і ідэалагічным актывам Воранаўскага раёна «Мір і стваральная праца праз адзінства і патрыятызм». А таксама — па секцыях па тэматычных накірунках удзельнікаў і членаў журы абласнога літаратурна-краязнаўчага форума «Воранаўскія чытанні». У Воранаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці наўмысна да такога асветніцкага праекта будзе арганізавана выстаўка.
У час чытанняў будуць агучаны розныя даклады і выступленні навукоўцаў, настаўнікаў, вучняў, краязнаўцаў, якія так ці іначай па сваіх тэматычных абсягах звязаны з Воранаўскім краем, ураджэнцамі гарадскога пасёлка і раёна, падзеямі, якія ў розныя дзесяцігоддзі і розныя стагоддзі адбываліся на гэтай тэрыторыі.
Воранаўшчына — радзіма дзяржаўных дзеячаў, вучоных, асветнікаў, дзеячаў культуры і мастацтва, пісьменнікаў, арганізатараў вытворчасці і народнай гаспадаркі.
Раман СЭРВАЧ
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.