Вы тут

Кніжныя навінкі ад «Звязды» — у жніўні


Выдавецкі дом «Звязда» у самы бліжэйшы час парадуе айчыннага чытача новымі кнігамі, адрасаванымі розным катэгорыям чытачоў.


Пісьменніца Іна Фралова ўклала хрэстаматыю-чытанку для самых маленькіх чытачоў — «Верасок». Творы дзесяткаў добра знаёмых айчыннаму чытачу аўтараў прадстаўлены пад адной вокладкай. Раім звярнуць увагу на кнігу і настаўнікам, і бібліятэкарам. 

«Праз паціну часу: сцежкамі Свіцязянскай зямлі» — так называецца кніга вядомага на Гродзеншчыне і ўвогуле ў Беларусі краязнаўца, музейнага работніка Святланы Кошур. Даследчыца, якая жыве на Гродзеншчыне, у гарадскім пасёлку Карэлічы, аб’яднала разам нарысы, прысвечаныя яе роднай старонцы, уражэнцам Наваградчыны, Карэліччыны. Але і тэмы і персанажы, якія сталі асновай краязнаўча-публіцыстычнай кнігі, несумненна, пададуцца цікавымі для чытачоў усёй нашай краіны. Тыраж кнігі не такі і вялікі — 550 асобнікаў, так што раім жадаючым паспяшацца і замовіць выданне непасрэдна ў Выдавецкім доме «Звязда» альбо сачыць за з’яўленнем зборніка Святланы Кошур «Праз паціну часу: сцежкамі Свіцязянскай зямлі» на паліцах кнігарняў ААТ «Белкніга» па ўсёй Беларусі. 

Адкрыццё жніўня — раман Алесі Кузняцовай «Когда трещит лёд». Маладая пісьменніца зазірае ў сакрэты адносін паміж мужчынам і жанчынай, імкнецца распавесці пра гэта цікава і займальна. 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.