Вы тут

Прэзідэнт расказаў пра раскрыццё злачынных схем у малочнай галіне


На самым пачатку нарады па пасажырскіх перавозках, перш чым перайсці да адчувальнага для ўсіх грамадзян транспартнага пытання, Прэзідэнт расказаў аб праблеме, адчувальнай для ўсёй краіны — аб раскрыцці злачынных схем у малочнай прамысловасці. 


Фота: БелТА

«У сувязі з тым, што да мяне хадакі пайшлі па некаторых пытаннях, я хацеў бы публічна агучыць праблему. Можа, хтосьці адкажа на некаторыя пытанні з прысутных (прэм’ер-міністр, віцэ-прэм’ер, кіраўнік Камітэта дзяржаўнага кантролю), выслухаўшы гэта. Але паколькі следства па гэтай справе ідзе, я не магу многія факты агучваць. Але тыя, хто спрабуе на мяне выйсці, яны пачуюць і зразумеюць, што я маю на ўвазе», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Аб выкрытай праваахоўнікамі схеме кіраўнік дзяржавы расказаў на прыкладзе магілёўскага прадпрыемства «Бабушкіна крынка». Некалькі гадоў таму туды быў прызначаны новы кіраўнік. Ён сфарміраваў сваю «каманду» з ліку набліжаных знаёмых і сваякоў і пачаў «новую збытавую палітыку».

«У выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў узяты ў распрацоўку 8 камерцыйных груп, якія ўстанавілі кантроль на выгадных для сябе ўмовах над экспартам у Расію прадукцыі шэрагу айчынных малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Зараз пачнуць выць і крычаць: была „справа ўрачоў“, была справа яшчэ кагосьці, цяпер — „справа малочнікаў“. Я спецыяльна гэта пры губернатарах гавару, таму што гэта характэрна для вас. Я проста ўзяў „Бабушкіну крынку“. Але адказваць будзеце ўсе. Прытым жорстка будзеце адказваць», — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы. Па яго словах, адметнай асаблівасцю дзейнасці ўладальнікаў беларускіх фірм з’явілася наяўнасць падкантрольных суб’ектаў гаспадарання на тэрыторыі Расіі. Гэта дазваляла прадаваць прадукцыю з мінімальнай нацэнкай, а затым рэалізоўваць тавар канчатковаму спажыўцу па больш высокай цане, заніжаючы падаткаабкладаемы базу. «Атрыманая інфармацыя паказала, што рэалізацыя схемы не магла ажыццяўляцца без удзелу службовых асоб прадпрыемстваў і дзяржорганаў. Раман Аляксандравіч (прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. — Зв.), таксама адкажаце, калі там будуць вашы асобы. Там свецяцца і члены ўрада. Я не называю прозвішчы, пакуль ідзе следства», — сказаў Прэзідэнт. 

Шляхам подкупу асобныя камерсанты атрымлівалі права першачарговага размеркавання малочнай прадукцыі (масла, сыроў, іншай малочнай прадукцыі) на сваю карысць з магчымасцю закупкі па цане ніжэйшай за ўстаноўлены індыкатыў. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што такая злачынная схема стала магчымай, таму што ва ўрадзе не выпрацавана сістэма рэалізацыі прадукцыі. «Многія прапануюць праз біржу ўсё прадаваць і гэтак далей. Гэта ваша справа. Але як толькі замялі гэтых дзеячаў, пасадзілі куды трэба, зусім іншыя цэны на прадпрыемствах. І ўсё пачалося, спадар Субоцін (старшыня Віцебскага аблвыканкама, — Зв.), з Віцебскай вобласці. Можа быць, да вас. Але не дай бог, губернатараў папярэджваю, касякі будуць у вашу бытнасць, мала не падасца. Будзе аж у вачах цёмна, якімі б вы надзейнымі і адданымі мне ні былі. Гэта пытанне не Лукашэнкі. Гэта пытанне дзяржаўнай важнасці», — заявіў Прэзідэнт. Ён таксама звярнуў увагу старшыні Камітэта дзярржаўнага кантролю на выкрытыя факты. «Гэта добра, што вы бачыце фермы непрыбраныя. Гэта добра, за гэта з іх спытаюць. Але вось тут вашыя касякі. Займіцеся прынцыпова», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт даручыў старшыні КДБ перапісаць усю ўласнасць гэтых нядобрасумленных дзялкоў. А ўласнасці там, па яго словах, нямерана. «Усё павінна быць канфіскавана ў даход дзяржавы. Урон мы бачым. Уся ўласнасць павінна быць у дзяржавы. Абнахабіліся да крайнасці», — абурыўся Аляксандр Лукашэнка.

Як адзначыў старшыня КДБ Іван Тэртэль, у выніку аператыўнай дзейнасці было затрымана 26 чалавек, на дадзены момант 15 арыштаваны. Кіраўнік дзяржавы даручыў упаўнаважаным Прэзідэнта заняцца сітуацыяй у даручаных рэгіёнах. Асаблівую ўвагу ён даручыў удзяліць сталіцы. 

Валерыя СЦЯЦКО


КДБ раскрыў дэталі карупцыйнай схемы ў малочнай галіне

У Камітэце дзяржаўнай бяспекі расказалі, што маштабная супрацьпраўная схема, якая была арганізавана службовымі асобамі малочных прадпрыемстваў і прадстаўнікамі камерцыйных структур, была спалучана з пастаўкай ліквіднай прадукцыі па заніжаных цэнах, карупцыйнымі праявамі, ухіленнем ад выплаты падаткаў і вывадам грашовых сродкаў за мяжу.

У студзені 2020 года органы дзяржбяспекі атрымалі першасныя аператыўныя даныя аб наяўнасці карупцыйнай схемы набыцця сталічнай ТАА «ТПК ПродІнвест» ліквіднай прадукцыі малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў па заніжаных цэнах для наступнай рэалізацыі ў Расіі. У поле зроку трапілі сумнеўныя схемы рэалізацыі прадукцыі ААТ «Бабушкіна крынка», якія былі арганізаваны прызначаным у верасні 2019 года на пасаду дырэктара Скітавым.

Пасля прызначэння на пасаду адным з першых указанняў Скітава стала ўстаноўка відэакамер у рабочым кабінеце і прыёмнай. Акрамя таго, супрацоўнікі павінны былі мець зносіны з ім выключна праз месэнджэры. Скітаў забараніў наведваць прадпрыемства прадстаўнікам дзяржорганаў без яго ведама. Перад калектывам ён пазіцыянаваў сябе «аўтарытэтам з 90-х». Ён сфарміраваў сваю каманду менеджэраў з ліку сваякоў і былых падначаленых, новую збытавую палітыку, а таксама цалкам замкнуў фінансавыя плыні на сябе.

Значная частка высокаліквіднай малочнай прадукцыі «Бабушкінай крынкі» (каля 50% сыроў і масла) сталі рэалізоўвацца праз блізкую сувязь Скітава з Сіруцем — кіраўніком шэрагу афіляваных кампаній.

Даходы ўдзельнікаў злачыннай схемы складалі не менш як 10 мільёнаў долараў у год.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.