Вы тут

У Віцебску прайшла 57-я пазачарговая сесія абласнога Савета дэпутатаў


У Віцебску прайшла 57-я пазачарговая сесія абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання. Бюджэт паўночнага рэгіёна папоўніўся больш чым на 22 мільёны рублёў, дадатковыя сродкі пойдуць на сельскую гаспадарку, сацыяльную сферу і ЖКГ.


Фота ТК «Віцебская вобласць. Афіцыйна»

На сесіі абласнога Савета дэпутатаў было зацверджана рашэнне аб пераразмеркаванні дадатковых рэсурсаў. Па словах начальніка галоўнага фінансавага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама Генадзя Грэбнева, устойлівая работа эканомікі паўночнага рэгіёна дазволіла атрымаць звышпланавыя даходы на суму больш чым 16,4 мільёна рублёў. Таксама з рэспубліканскага бюджэту атрыманы мэтавыя субвенцыі ў памеры звыш 6,3 мільёна рублёў на бягучы рамонт мясцовых дарог.

З уласных даходаў на 10 мільёнаў рублёў павялічацца асігнаванні на сельскую гаспадарку, каб разлічыцца за паліва, якое набывалася для завяршэння восеньскіх палявых работ і для своечасовага пачатку падрыхтоўкі тэхнікі да вясновай пасяўной кампаніі. Адшукана магчымасць накіраваць 500 тысяч рублёў на набыццё тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі для ўразлівых катэгорый насельніцтва. Дадатковыя сродкі атрымаюць сферы адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту. Акрамя таго, за кошт пераразмеркавання іншых відаў расходаў райвыканкамам будзе накіравана больш за 4,8 мільёна на капітальны рамонт і мадэрнізацыю жыллёвага фонду.

Галоўнаму ўпраўленню жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама на капітальны рамонт, мадэрнізацыю і рэканструкцыю кацельняў, фінансаванне будаўніцтва палігона для ўтылізацыі цвёрдых камунальных адходаў накіруюць 434 тысячы рублёў. Працягнецца фінансаванне рэканструкцыі культурна-дзелавога цэнтра «Віцебск».

На 57-й пазачарговай сесіі абласнога Савета дэпутатаў разгледзелі пытанне фінансавання праектаў грамадзянскіх ініцыятыў, сацыяльна значных, накіраваных на развіццё мясцовых тэрыторый, на якія накіроўваў і працягвае накіроўваць сродкі ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь». Сёлета ў конкурсе праектаў грамадзянскіх ініцыятыў удзельнічалі ўсе раёны Віцебшчыны. Абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў і абласны Савет дэпутатаў выбралі шэсць пераможцаў. Сярод іх — інклюзіўны праект «Сад мары», які рэалізаваў Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва 

Віцебскага раёна ў гарадскім пасёлку Янавічы. Цяпер пажылыя людзі аддзялення дзённага знаходжання будуць навучаць школьнікаў мясцовай установы адукацыі вырошчванню і перапрацоўцы пладова-ягаднай прадукцыі. З гэтай мэтай закладзены сад, абсталявана цяпліца, закуплены электрасушылка, маразільная камера, халадзільнік і мультыварка.

«Важна, што ў праектах грамадзянскіх ініцыятыў выкарыстоўваюць не толькі бюджэтныя і пазабюджэтныя грошы — не менш за 40 працэнтаў збірае мясцовае насельніцтва, і гэта спрыяе сацыяльнаму партнёрству дзяржавы і грамадзян. У мінулым годзе па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай ААТ „Банк развіцця Рэспублікі Беларусь“ выдзеліў кожнай вобласці па 100 тысяч рублёў на рэалізацыю праектаў грамадзянскіх ініцыятыў. Віцебская вобласць таксама атрымала гэтыя грошы і паспяхова асвоіла», — адзначыў старшыня дэпутацкага корпуса Віцебшчыны Уладзімір Цярэнцьеў.

У Гарадоцкім раёне для арганізацыі занятасці інвалідаў закупілі абсталяванне для вытворчасці хлеба, які выпякаюць людзі з абмежаванымі магчымасцямі. На Браслаўшчыне абсталявалі гульнявую пляцоўку для сямейнага адпачынку. У Лёзненскім раёне створана развіваючая пляцоўка для дзяцей з асаблівасцямі здароўя.

Сёлета ў конкурсе ўдзельнічалі 43 праекты грамадзянскіх ініцыятыў, у 2024-м найлепшыя з іх будуць ажыццёўлены. 

У кастрычніку бягучага года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прынята рашэнне аб далейшым развіцці грамадзянскіх ініцыятыў, у паўночным рэгіёне будзе ўсталяваны прававы механізм па іх рэалізацыі.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.