Вы тут

Аб'ём экспрэс-дастаўкі ў Кітаі перавысіў 120 мільярдаў пасылак


Гадавы аб’ём аперацый сектара экспрэс-дастаўкі ў Кітаі ўпершыню перасягнуў адзнаку ў 120 мільярдаў. Аб гэтым паведаміла Дзяржаўнае паштовае ўпраўленне КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


120-мільярдная пасылка, а менавіта букет кветак, днямі была адпраўлена з горада Куньмін (правінцыя Юньнань, Паўднёва-Заходні Кітай). У сферы экспрэс-дастаўкі ў Кітаі назіраўся дынамічны рост, паколькі ўстойлівае аднаўленне эканомікі, у прыватнасці аднаўленне спажывання, павысіла попыт на лагістыку.

З сакавіка штомесячны аб’ём аперацый сектара экспрэс-дастаўкі ў Кітаі перавышае 10 мільярдаў адзінак, а сярэднямесячны аб’ём аперацыйных даходаў перавышае 90 млрд. юаняў (12,65 млрд. долараў). У пікавы сезон, які пачынаецца ў лістападзе, захавалася дынамічная тэндэнцыя, абумоўленая фестывалем анлайн-шопінгу, прысвечаным «Дню халасцяка». За гэты перыяд штодзённы аб’ём аперацый перавысіў 430 мільёнаў адзінак.

Як паведаміла ведамства, новы гадавы рэкорд прадэманстраваў дынаміку рынку экспрэс-дастаўкі больш высокай якасці, добрую тэндэнцыю спажывецкага рынку, а таксама стабільнасць эканомікі Кітая, якая хутка развіваецца.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.