Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Пільнасць і яшчэ раз пільнасць


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рашэнне на ахову дзяржаўнай граніцы органамі пагранічнай службы ў 2024 годзе. Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што гэта традыцыйнае мерапрыемства, якое паўтараецца з года ў год, але вельмі важнае ў сілу той абстаноўкі, якая разгортваецца вакол нашай Беларусі, вакол нашых граніц. «Таму сённяшняе рашэнне наконт аховы дзяржаўнай мяжы мае сваю адметнасць менавіта ў тым, што ў нас асаблівая сітуацыя. На поўдні — вайна. На захадзе Польшча. Літва, балтыйскія дзяржавы — і таго горш. Падкрэсліваю: і таго горш. Там рыхтуюцца адпаведныя атрады, „палкаводцы“ вызначыны, мы іх ведаем. Ведаем „байцоў“ гэтых атрадаў, якія гатовыя ваяваць супраць уласнай краіны, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Таму, як я заўсёды кажу ваенным і асабліва міністру абароны, мы не павінны нічога празяваць, па-народнаму кажучы. Ні ў якім разе нельга дапусціць нейкага выпадковага развіцця падзей на нашай граніцы. Таму пільнасць і яшчэ раз пільнасць». Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пакуль адказныя за абарону граніцы нядрэнна выконваюць свае функцыі. На мерапрыемстве прысутнічалі дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, міністр абароны Віктар Хрэнін, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Канстанцін Моластаў і начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч.


Прэзідэнт пацікавіўся, як сёння абстаноўка на граніцы — на зямлі і ў небе. Ахова дзяржаўнай граніцай сёння ўзмоцнена арміяй. Якая функцыя, роля арміі? Як яна там выконваецца, аказваючы падтрымку і садзейнічанне нашым пагранічным войскам?

Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Канстанцін Моластаў далажыў, пра абстаноўку на дзяржаўнай граніцы на 23 студзеня. Па яго словах, на латвійскім участку граніцы вырас паток незаконнай міграцыі і супрацьстаянне, якое выяўляецца ў выдварэнні мігрантаў на нашу тэрыторыю. Паводле слоў Канстанціна Моластава, да аховы дзяржграніцы з латвійскага боку разам са штатнымі падраздзяленнямі прыцягнуты таксама ваеннаслужачыя і супрацоўнікі паліцыі гэтай краіны. Прыгранічная тэрыторыя Літвы актыўна выкарыстоўваецца для дыслакацыі падраздзяленняў Узброеных сіл ЗША і Германіі, у 2023 годзе было праведзена каля 12 вучэнняў. 

«Значыць, акрамя пагранічнага кантынгента, яны сцягнулі туды ўзброеныя сілы, і Латвія, і Літва асабліва, у тым ліку і замежныя», — удакладніў Прэзідэнт. «Асабліва Літва. — адказаў Канстанцін Моластаў. — Германія і ЗША пераважаюць». «Ваенным трэба мець на ўвазе і трымаць іх, шчыра скажам, у прыцэле», — заўважыў Прэзідэнт. 

Па словах Канстанціна Моластава з напрамку Польшчы нам супрацьстаіць групіроўка сіл. Выкарыстоўваючы ўзведзеную агароджу пяціметровай вышыні для сістэм відэаназірання, яны праводзяць штодзённую паветраную разведку. «Мяне інфармуюць мае крыніцы, у тым ліку і пагранічнікі і ваенныя аб тым, што гэта агароджа супраць мігрантаў практычна не працуе. Мігранты яе пераадольваюць без праблем,» — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. Старшыня Пагранічнага камітэта падкрэсліў, што гэта праўда, самі палякі ацэньваюць эфектыўнасць свайго плота на 60 працэнтаў, не больш, і мігранты знаходзяць спосабы яго пераадолець. 

У 2024 годзе прыярытэтныя намаганні ў ахове граніцы будуць сканцэнтраваны на правядзенні мерапрыемстваў па выяўленні і спыненні выклікаў і пагроз нацыянальным інтарэсам Беларусі ў пагранічнай прасторы, забеспячэнні бязвізавага рэжыму для грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы, далейшым нарошчванні інжынернага ўладкавання дзяржаўнай граніцы. Працягнецца будаўніцтва і ўвод у строй новых комплексаў падраздзяленняў граніцы і аб’ектаў пагранічнай інфраструктуры, далейшае развіццё, аснашчэнне сучасным узбраеннем і тэхнікай манеўраных груп. У прыярытэце і ўдасканаленне баявой, прафесійнай падрыхтоўкі органаў пагранічнай службы, вучэбнай матэрыяльна-тэхнічнай базы, далейшае развіццё сістэмы падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў.

У тэму

Галоўнае даручэнне — надзейная ахова дзяржаўнай граніцы

У размове з журналістамі Канстанцін Моластаў падкрэсліў, што абстаноўка на дзяржаўнай граніцы і ў пагранічнай прасторы на сёння стабільна напружаная. «Тыя ваенныя выклікі, якія ідуць з усіх сумежных краін, мы бачым і свеочасова на іх рэагуем. Сумесна з міністэрствам абароны, камітэтам дзяржаўнай бяспекі, міністэрствам унутраных спраў гатовы забяспечваць нацыянальную бяспеку ў тым ліку і пагранічнай сферы», — запэўніў ён. 

Сёння паблізу ад беларускай граніцы сканцэнтравана групоўка ўзброеных фарміраванняў Украіны. Уздоўж нашых рубяжоў працягваюць актыўна ўзводзіцца мінныя палі, розныя інжынерныя збудаванні і загароды. Вядзецца разведка беларускай тэрыторыі з выкарыстаннем розных тэхнічных сродкаў і беспілотных лятальных апаратаў. У гэтых умовах беларускія пагранічнікі працягваюць несці службу на паўднёвым напрамку ва ўзмоцненым рэжыме. Старшыня Пагранічнага камітэта падкрэсліў, што на гэтым ўчастку граніцы абстаноўка такая ж, як была і ў мінулым годзе. «Украіна ў аснову паклала прымяненне абарончых пазіцый, у тым ліку і ў пунктах пропуску, якія зараз не дзейнічаюць. Глыбока эшаланіраванае размяшчэнне узбуйненых мабільных пагранічных атрадаў», — адзначыў Канстанцін Моластаў. Што тычыцца правакацый на ўкраінскім участку граніцы, то, па словах старшыні пагранічнага ведамства, іх колькасць, у тым ліку з прымяненнем беспілотных лятальных апаратаў, значна зменшылася. 

У мінулым годзе на мяжы з Латвіяй значна вырасла колькасць спробаў выцяснення бежанцаў, якія суправаджаюцца грубым ужываннем сілы з боку латвійскіх сілавікоў. Зафіксаваны 43 смерці і мноства зраненых іншаземцаў, шпіталізаваных у беларускія ўстановы аховы здароўя. Прыгранічная тэрыторыя Літвы актыўна выкарыстоўваецца для дыслакацыі падраздзяленняў Узброеных сіл ЗША і Германіі. На палігоне «Пабрадзе» на пастаяннай аснове праводзяцца розныя вучэнні аператыўна-тактычнага ўзроўню. З боку Польшчы засяроджана групоўка сіл і сродкаў, якая складаецца з пагранічнай аховы, узброеных сіл і паліцыі. На працягу мінулага года тут адзначаліся шматлікія спробы выцяснення замежнікаў, а таксама перамяшчэння на беларускую тэрыторыю збітых і загінулых ад ран бежанцаў.

Канстанцін Моластаў расказаў, што асноўнае даруэчнне Прэзідэнта да органаў пагранічнай службы — надзейная ахова дзяржаўнай граніцы ў сённяшніх умовах. 

Начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл — першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч расказаў, што групоўка ваенна-паветраных сіл краін НАТА, якая засяроджана каля нашай дзяржаўнай граніцы, стварае дадатковыя выклікі і пагрозы на граніцы ў паветранай прасторы. «Узброеныя сілы прыкладваюць дадтковыя меры па нарошчванні радыёлакацыйнага поля, сілы сродкаў радыётэхнічных войскаў, сіл сродкаў радыёэлектронай барацьбы, якія могуць паспяхова праводзіць мерапрыемствы па выяўленні судоў парушальнікаў і па ўздзеянні на іх», — сказаў ён. Віктар Гулевіч адзначыў, што колькасць правакацый у паветранай прасторы захавалася на ранейшым узроўні. «Неабходна адзначыць, што насычэнне нашых радыётэхнічных войскаў новымі ўзорамі, як айчыннай вытворчасці, так і паступіўшых з Расійскай Федэрацыі, павышае магчымасці нашых войск ваенна-паветранай абароны па ўскрыцці спроб такіх правакацый і магчыма выпадковых парушэнняў. Мы можам гэта адсочваць, дакуменціраваць і прад’яўляць нашым сумежным краінам, якія, хочацца верыць, робяць гэта выпадкова, а не наўмысна», — падкрэсліў начальнік Генеральнага штаба. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.