Вы тут

Сталі вядомыя вынікі сацыялагічнага даследавання, праведзенага аналітычным цэнтрам ЕсооМ


Даследаванне праводзілася ў студзені 2024 года, усяго было апытана 1240 рэспандэнтаў у населеных пунктах усіх рэгіёнаў Беларусі. Статыстычная памылка выбаркі не перавышае 2,5 працэнта. Яго вынікі сведчаць, што найбольш беларусы цэняць здароўе, бацькоў, дзяцей. А вось кар’ерныя імкненні і высокі статус у грамадстве — у меншай ступені.


Фота: БелТА

Так, адказваючы на пытанне «Што для вас у жыцці з’яўляецца найбольш важным?», большасць рэспандэнтаў назвалі здароўе, бацькоў, душэўны спакой і камфорт, дзяцей. Матэрыяльная забяспечанасць размясцілася на пятым радку, а замыкае шасцёрку каштоўнасцяў муж (жонка) або любімы чалавек.

Кар’ерны рост і грамадскі статус жыхары Сінявокай лічаць найменш важнымі бакамі свайго жыцця. Магчымасць уплываць на іншых людзей увогуле аказалася на апошнім месцы. Сацыёлагі адзначаюць, што адказ «Мець уладу, магчымасць уплываць на іншых людзей» на два балы (па пяцібальнай шкале) адстаў ад каштоўнасці здароўя.

У аналітычным цэнтры зазначылі, што такая сітуацыя апошнім часам характэрна для многіх краін свету. Абумоўлена гэта ў першую чаргу ковіднымі абмежаваннямі. Хаця ў нашай краіне яны дзейнічалі больш мякка і гібка, але гэты фактар, тым не менш, значна паўплываў на ўзмацненне ўвагі да ўласнага здароўя.

Таксама падчас даследавання сацыёлагі адзначылі імкненне беларусаў да дасягнення прафесіяналізму ў сваёй справе, інтарэс да цікавай работы і грамадскакарыснай працы.

Уладзімір ВЯРЭНІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.