Вы тут

Міністры абароны і інфармацыі ўзнагародзілі журналістаў


Сярод лаўрэатаў штогадовага творчага конкурсу на найлепшае асвятленне ў СМІ пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Беларусі, патрыятычнага выхавання насельніцтва — рэдактар аддзела газеты «Звязда» Вераніка Канюта.


Журналіст адзначана дыпломам першай ступені ў намінацыі «Спецыяльны праект». На працягу многіх гадоў рэдакцыя «Звязды» сумесна з Міністэрствам абароны ажыццяўляе выпуск праекта «Плацдарм», у якім асвятляюцца ключавыя падзеі беларускай арміі, расказваецца пра людзей у пагонах, будучых абаронцаў Айчыны.

Сярод лаўрэатаў — журналісты перыядычных выданняў, інфармацыйнага агенцтва, тэле- і радыёканалаў. У конкурсе прымалі ўдзел супрацоўнікі як рэспубліканскіх, так і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Сёлета на конкурс было пададзена 83 заяўкі.

Як адзначыў падчас цырымоніі ўзнагароджання міністр абароны Віктар Хрэнін, ва ўмовах няпростай ваенна-палітычнай абстаноўкі, калі супраць нашай краіны, па сутнасці, развязана інфармацыйная вайна, беларускія журналісты знаходзяцца на перадавой, абараняючы інтарэсы Радзімы. Па словах кіраўніка абароннага ведамства, з гэтай задачай прадстаўнікі масмедыя спраўляюцца годна і прафесійна.

«Дзякуючы творчасці кожнага з прысутных у гэтай зале і сотні іншых таленавітых беларускіх журналістаў, у нашай краіне і далёка за яе межамі добра ведаюць магчымасці і патэнцыял сучасных Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, — звяртаючыся да лаўрэатаў, акцэнтаваў увагу Віктар Хрэнін. — У многім дзякуючы вашым аб’ектыўным і праўдзівым рэпартажам, публікацыям аб арміі, нашы нядобразычліўцы асцерагаюцца размаўляць з намі з пазіцыі сілы. Дзякуючы вашай рабоце, забяспечана адэкватнае разуменне і падтрымка беларускім грамадствам мер па забеспячэнні ваеннай бяспекі нашай рэспублікі. Гэта вельмі важна».

Міністр абароны адзначыў высокую эфектыўнасць і рэзультатыўнасць супрацоўніцтва абароннага ведамства і сродкаў масавай інфармацыі. Для павышэння якасці ўзаемадзеяння сродкаў масавай інфармацыі з ваенным ведамствам трэці год праводзіцца спецыяльная падрыхтоўка журналістаў на тактыка-спецыяльным вучэнні «Ваенкар», якое набірае ўсё большую папулярнасць. «Журналісты, якія прайшлі гэты курс падрыхтоўкі, адзначаюць яго эфектыўнасць як у плане прафесійнага росту, так і ў пытаннях ваеннай і псіхалагічнай падрыхтоўкі, — падкрэсліў генерал-лейтэнант. — Мы і ў далейшым працягнем працаваць у гэтым напрамку, з улікам вашых пажаданняў і запрашаць да ўдзелу прадстаўнікоў рэгіянальных СМІ».

Па словах міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова, шырокі ўдзел журналістаў у конкурсе сведчыць аб тым, што тэматыка, якая заключаецца ў аповедзе аб людзях у пагонах, сапраўдных патрыётах нашай краіны, становіцца ўсё больш папулярнай для чытачоў, гледачоў і слухачоў, а таксама запатрабаванай у рэдакцыйнай палітыцы СМІ.

Самае галоўнае, што ў год, калі мы адзначаем 80-годдзе вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, гэтая тэма не сыходзіць з экранаў нашых тэлеканалаў, старонак газет, не знікае з радыёэфіру», — звярнуў увагу кіраўнік інфармацыйнага ведамства. Уладзімір Пярцоў заўважыў, што аўдыторыя СМІ, асабліва моладзь, у многім упершыню адкрывае для сябе няпростую гісторыю нашай краіны, даведваецца аб подзвігу, які цаной свайго жыцця здзейснілі нашы дзяды і прадзеды.

Міністр інфармацыі лічыць, што асвятленне тэматыкі Узброеных Сіл — гэта вельмі спецыфічная і складаная праца. «Гэта закрытая тэма, у ёй ёсць нямала нюансаў, — дадаў ён. — За гэтай інфармацыяй пільна назіраюць не толькі тэлегледачы або чытачы краіны, але і тыя, у чые абавязкі ўваходзіць адсочваць усё, што адбываецца ў нашай краіне па той бок граніцы. Ад таго, наколькі крэатыўна, таленавіта і прафесійна нашы журналісты выконваюць гэтую задачу, і залежыць знаёмства нашай аўдыторыі, жыхароў Рэспублікі Беларусь, з тым, што адбываецца ва Узброеных Сілах, папулярызацыя воінскіх прафесій, якія ўсё больш становяцца запатрабаванымі сярод моладзі, выхаванне сапраўдных патрыётаў, тых, хто ў любы момант можа ўзяць у рукі зброю і абараніць сваю Радзіму».

Вераніка КАНЮТА

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.