Вы тут

Урэаплазмы і мікаплазмы: лячыць ці пройдзе?


Вядома, што палавым шляхам перадаецца больш за 30 розных бактэрый, вірусаў і паразітаў. Сярод іх — урэаплазмы і мікаплазмы. Разам з урачом-дэрматавенеролагам Мінскага абласнога скурна-венералагічнага дыспансера Вольгай Серабраковай разбіраліся з тым, ці трэба іх лячыць, а калі так, то калі, і каму, і ў якіх выпадках лячэнне не патрабуецца.


Фота з адкрытых крыніц

Пазбавіцца ў абавязковым парадку

Усяго існуе больш за 100 відаў мікаплазм і тры віды і 16 сератыпаў урэаплазмы. Да ўрагенітальнага шляху маюць дачыненне Ureaplasma urealіtіcum, Ureaplasma parvum, Mycoplasma homіnіs, Mycoplasma genіtalіum.

— Урэапламы і мікаплазмы — урагенітальныя інфекцыі, якія перадаюцца пераважна палавым шляхам. Неабавязкова ад палавога партнёра, можна ад маці дзіцяці падчас родаў і пры цесных кантактах. Але часцей за ўсё гэта інфекцыя, атрыманая ад партнёра, — тлумачыць Вольга Віктараўна. — Абследаванні на гэтыя віды інфекцый звычайна праводзяцца, калі чалавек хоча праверыцца пасля неабароненага палавога кантакту або перад будучымі інтымнымі адносінамі.

Пры гэтым трэба адразу вылучыць захворванне, якое выклікае Mycoplasma genіtalіum, бо яна адносіцца да строгіх патагенаў і з’яўляецца інфекцыяй, якая перадаецца палавым шляхам і падлягае лячэнню ў абавязковым парадку. Гэтая інфекцыя можа выклікаць вострыя запаленчыя працэсы, бясплоддзе, запаленне прыдаткаў, маткі ў жанчын, а ў мужчын — прастатыт, урэтрыт і інш.

Усё ў норме, калі…

А што рабіць, калі ў вас пры даследаванні выявілі ўрэаплазму і мікаплазму хамініс?

— Распаўсюджанасць гэтых інфекцый досыць высокая — у похве здаровых нецяжарных сексуальна актыўных жанчын выяўляюцца: Ureaplasma urealіtіcum — 20–89%, Ureaplasma parvum — 5,2–20%, Mycoplasma homіnіs — 3,1–15%. 

І іх выяўленне не з’яўляецца прыкметай наяўнасці захворвання, — падкрэслівае ўрач.

Адкуль яны ўзяліся і што з імі рабіць?

У склад звычайнай вагінальнай мікрафлоры ўваходзяць лактабактэрыі (95%), ад якіх залежыць стан похвы і яе здароўе, і яшчэ 5% умоўна-патагеннай флоры, у тым ліку Ureaplasma urealіtіcum, Ureaplasma parvum, Mycoplasma homіnіs.

— Пры бактэрыяльным вагінозе — дысбіёзе ў похве, калі замест дамінавання лактабактэрый пачынаюць актыўна расці іншыя мікраарганізмы і павялічваецца колькасць урэаплазм і мікаплазм (што ўваходзіць у паняцце «бактэрыяльны вагіноз»), гэта не з’яўляецца асобным захворваннем і не патрабуе дадатковага спецыяльнага лячэння, — тлумачыць урач.

Трэба лячыць?

— Паказаннем да правядзення лячэння інфекцый, выкліканых мікаплазмай хамініс і ўрэаплазмай урэалітыкум і парвум з’яўляецца наяўнасць клініка-лабараторных прыкмет запаленчага працэсу, калі пры гэтым іншыя больш верагодныя ўзбуджальнікі не выяўлены, але маецца запаленчы цітр мазка, слізіста-гнойныя выдзяленні з палавых шляхоў, пры мочаспусканні, адзначаюцца болі ўнізе жывата, а таксама болі пры палавым акце, — кажа Вольга Серабракова.

Акрамя таго, паказаннямі да правядзення лячэння пры адсутнасці клінікі з’яўляецца выяўленне мікаплазмы хамініс і ўрэаплазмы крэалітыкум і парвум у наступных груп: пры бясплоднасці, звыклым невыношванні цяжарнасці, донарстве спермы, маючых адбыцца аператыўных умяшаннях на органах малога таза, рэцыдывавальным бактэрыяльным вагініце.

Палавыя партнёры асоб, інфіцыраваных Ureaplasma Urealіtіcum, Mycoplasma homіnіs, падлягаюць лячэнню пры наяўнасці ў іх клінічнай сімптаматыкі і лабараторных прыкмет запаленчых працэсаў мочапалавых органаў (за выключэннем іншай этыялогіі дадзенага працэсу).

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.