Вы тут

Інфармацыйны цэнтр ЦВК «Выбары-2024» адкрыўся ў Палацы Рэспублікі


Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў для Беларусі падзея звыклая, але ў гэтым годзе яна мае шэраг асаблівасцяў. І гэта не толькі правядзенне выбараў у адзіны дзень. Адна з асаблівасцяў гэтай кампаніі — маштабная інфармацыйна-асветніцкая работа, якую напярэдадні адзінага дня галасавання правялі прадстаўнікі экспертнай супольнасці, і, канешне, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі. Яны ж будуць даносіць да людзей актуальную, аператыўную і цікавую інфармацыю і непасрэдна ў дзень выбараў. Усяго, асвятляць адзіны дзень галасавання будуць 419 журналістаў, 28 з іх — замежныя. 


Для таго, каб прадстаўнікам медыя было камфортна, а інфармацыя да аўдыторыі даходзіла хутка і якасна, на базе Палаца Рэспублікі адкрылі інфармацыйны цэнтр ЦВК «Выбары-2024». Для камфортнай і эфектыўнай работы тут створаны ўсе ўмовы. У адзіны дзень галасавання працаваць у інфармацыйным цэнтры будуць і эксперты, якія з дапамогай журналістаў, прадставяць публіцы аналітычную інфармацыю аб выбарах. 

«Упэўнены, што зладжаная работа соцень спецыялістаў і экспертаў дасць магчымасць на высокім, якасным узроўні інфармаваць грамадскасць, міжнародных і нацыянальных наглядальнікаў аб выбарах дэпутатаў усіх узроўняў у адзіны дзень галасавання, якія праходзяць упершыню ў нашай краіне ў адзіны дзень», — сказаў Ігар Карпенка, старшыня Цэнтрвыбаркама. 

Гэтыя выбары — першая электаральная кампанія, якая праходзіць у рамках маштабнай грамадска-палітычнай мадэрнізацыі нашай краіны ў адпаведнасці са змяненнямі і дапаўненнямі ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якія былі прыняты на рэспубліканскім рэферэндуме ў 2022 годзе. Унесены змяненні ў Ввыбарчы кодэкс, створаны новыя заканадаўчыя акты, нададзены канстытуцыйны статус Усебеларускаму народнаму сходу, прад’яўлены новыя паўнамоцтвы Цэнтральнай выбарчай камісіі ў тым ліку па прававой адукаванасці грамадзян, папулярызацыі выбарчага працэсу. Таму, як заўважыў Ігар Карпенка, ў пэўным сэнсе зараз здаюць свой іспыт не толькі кандыдаты ў дэпутаты, але і арганізатары выбараў. Улічваючы ўсё гэта, інфармаваць грамадства аб ходзе выбараў надзвычай важна. 

Ігар Карпенка падкрэсліў, што зараз ЦВК сумленна расказвае грамадзянам аб сваёй дзейнасці. Усе пасяджэнні ЦВК па падрыхтоўцы да выбараў, трансліраваліся на сайце камісіі. На сайце ЦВК можна атрымаць і ўсю вычарпальную інфармацыю, і нават знайсці свой участак для галасавання.

«Адкрыццё інфармацыйнага цэнтра — гэта яшчэ адзін паказчык таго, што мы гатовыя да камунікацыі з журналістамі, з экспертамі, міжнароднымі і нацыянальнымі назіральнікамі. Дарэчы, адно з ноў-хаў у рабоце гэтага цэнтра тое, што мы ў адзіны дзень галасавання будзем не толькі называць сухія лічбы аб працэсе галасавання, але і будуць уключэнні з тэрытарыяльных, акруговых выбарчых камісій, участковых выбарчых камісій», — распавёў Ігар Карпенка.

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў падкрэсліў, што высокая яўка на выбарчыя ўчасткі ў дні датэрміновага галасавання даволі высокая. Па яго словах, гэта — своеасаблівы паказчык высокай інфармаванасці грамадзян. Таму ўскосна за гэта можна падзякаваць і журналістам. Таксама, Уладзімір Пярцоў звярнуў увагу, што сярод акрэдытаваных журналістаў ёсць і прадстаўнікі замежных краін, у тым ліку і Еўрапейскага саюза. «Гэта нармальна, гэта сведчыць аб тым, што ў нас транспарэнтны, празрысты выбарчы працэс. Мы не закрываемся, мы нічога не хаваем», — сказаў ён. 

Намеснік старшыні Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі падкрэсліў, што з моманту аб’яўлення выбараў праведзена вялікая работу не толькі ў інфармацыйнай прасторы, але і сярод, напрыклад, працоўных калектываў. «Трэба адзначыць, што кожны дзяржаўны орган уключыўся ў гэту работу. Прэзідэнтам была пастаўлена задача, каб выбары былі даступнымі, зразумелымі, людзі павінны ведаць, за каго галасуюць. Дзякуючы СМІ, рабоце непасрэдна з грамадзянамі, я думаю, усё ў нас атрымалася, як паказвае датэрміновае галасаванне. Яўка на дадзены момант пацвярджае, што наша грамадства гатова да адказнага выбару сваіх прадстаўнікоў у мясцовыя Саветы, Палату прадстаўнікоў, — сказаў ён. — Мы выбары робім для сябе. Мы выбары робім для нашага народа. І гэта галоўная мэта, якую мы павінны трансляваць у нашае грамадства. І мы гэтыя выбары робім усе разам. Адзіны дзень галасавання для адзінай краіны, для адзінага народа». 

Ігар Луцкі таксама адзначыў вялікую інфармацыйну-асветніцкую работу, якая была праведзена падчас падрыхтоўкі да выбараў. Ён нагадаў, што ў рамках гэтай электаральнай кампаніі прайшло шмат сустрэч з моладдзю, сустрэч з працоўнымі калектывамі. І гэта работа не заканчваецца, бо наперадзе вылучэнне дэлегатаў ва Усебеларускі народны сход. «Палітычны рух у нашай краіне набірае абароты, і ўцягнутасць грамадзян гаворыць аб тым, што грамадства не застыла, яно развіваецца. У нас добрая будучыня, галоўнае рухацца наперад і бачыць мэту, а мэта — гэта суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны», — рэзюмаваў Ігар Луцкі.

У 2024-м годзе Цэнтральная выбарчая камісія як пастаянна дзейны дзяржаўны орган адзначае сваё 35-годдзе. Сімвалічна, што ў 2024 годзе Беларусь будзе старшынстваваць у кансультатыўным савеце кіраўнікоў выбарчых органаў краін СНД. Адным з падарункаў да юбілею стане выдадзеная пры падтрымцы міністэрства інфармацыі ў выдавецте «Беларусь» кніга «Выбары ў Беларусі. Коратка аб галоўным». Гэта ўнікальнае выданне, у якім прадстаўлена развіццё выбарчай сістэмы на тэрыторыі Беларусі са старажытных часоў і да нашых дзён, падрабязна распавядае пра дзейнасць ЦВК, падрыхтоўку і правядзенне электаральных кампаній.

Таксама напярэдадні адзінага дня галасавання ЦВК Беларусі было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве з Цэнтральнай выбарчай камісіяй Узбекістана. Старшыня ЦВК Узбекістана Зайнідзін Нізамхаджаеў даў высокую ацэнку правядзенню выбараў у Беларусі: «Адзначаецца высокая актыўнасць выбаршчыкаў. Гэта сведчыць аб тым, што ЦВК Беларусі сур’ёзна падрыхтавалася да выбараў і народ інфармаваны аб гэтым важным палітычным мерапрыемстве. Мяне здзівіла, што моладзь вельмі актыўна прыходзіць на выбарчыя ўчасткі. Гэта сведчыць аб тым, што моладзь сёння цікавіць будучыня краіны». Ён таксама расказаў, што ў адзіны дзень галасавання наведае ўчасткі не толькі ў Мінску, але і ў Мінскай вобласці.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.