Вы тут

Першакурснікам Акадэміі МУС уручылі пасведчанні аб першапачатковай падрыхтоўцы


Галоўныя дзеючыя асобы — курсанты першых курсаў, а таксама кіраўніцтва факультэтаў і прафесарска-выкладчыцкі склад выстраіліся на пляцы міліцэйскай альма-матэр.


Звяртаючыся да першакурснікаў, начальнік Акадэміі МУС генерал-маёр міліцыі Аляксандр Васільеў адзначыў, што, вывучыўшы асновы агнявой і фізічнай падрыхтоўкі, навучыўшыся асабістай і прафесійнай бяспецы, курсанты пацвердзілі свае веды, паспяхова здаўшы іспыт. «Тым самым вы, як супрацоўнікі органаў унутраных спраў, атрымалі падставу для самастойнага нясення службы і замацавання за вамі агнястрэльнай зброі і спецыяльных сродкаў, — удакладніў кіраўнік навучальнай установы. — І мы прынялі рашэнне, што гэтая падзея абавязкова павінна вам запомніцца».

Аляксандр Васільеў падкрэсліў, што ўпершыню ў Акадэміі МУС уручэнне пасведчанняў аб першапачатковай падрыхтоўцы прайшло ў такой урачыстай абстаноўцы. Прычым упершыню адразу для ўсіх курсанцкіх факультэтаў. «Сімвалічна і асабліва прыемна ўручаць важны для вас дакумент у Дзень беларускай міліцыі, — падкрэсліў ён. — Упэўнены, што гэта стане яшчэ адной добрай традыцыяй міліцэйскай альма-матэр. Жадаю адзначыць, што выдадзеныя пасведчанні не проста застануцца ў вас на памяць. Яны будуць нагадваць вам пра гэты дзень, бо стаўшы часткай вялікай міліцэйскай сям’і, вы святкуеце прафесійнае свята беларускіх вартавых правапарадку паўнапраўнымі супрацоўнікамі органаў унутраных спраў».

Афіцэры пажадалі пачынаючым праваахоўнікам поспехаў у вучобе і службе, а таксама нагадалі аб няўхільным прытрымліванні дэвізу міліцэйскага ведамства.

Свае віншаванні і пажаданні першакурснікам адрасаваў і духоўнік Акадэміі МУС протаіерэй Аляксандра-Неўскага храма Дзмітрый Харошка. У рамках урачыстага рытуалу адбылося ўзнагароджанне афіцэраў, якія вызначыліся, нагрудным знакам адзнакі «За службу» ўстановы адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь».

Курсант факультэта крымінальнай міліцыі Мікіта Шыдлоўскі падзяліўся, што гэты дзень з’яўляецца для яго важнай падзеяй. «Я і мае таварышы здалі іспыт і цяпер, атрымаўшы пасведчанне, можам самастойнага несці службу па ахове грамадскага парадку, — удакладніў малады чалавек. — Вельмі хвалююча і важна атрымаць такі дакумент менавіта ў Дзень міліцыі, які мы ўпершыню святкуем у новым статусе — курсантаў акадэміі. Урачыстасць моманту, упэўнены, натхніла кожнага».

Па словах курсанта афакультэт міліцыі грамадскай бяспекі Івана Фамянкова, яму, як будучаму ўчастковаму інспектару міліцыі, удвая прыемна адчуваць сябе датычным да прафесійнага свята. «Я сустракаю яго ў пагонах і з пасведчаннем таго, што цяпер магу ахоўваць грамадскі парадак, самастойна прымаць рашэнні і прымяняць веды на практыцы», — сказаў ён.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы Акадэміі МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.