Вы тут

На ВДНГ у Маскве стартавалі дні Гродзенскай вобласці


Урачыстая цырымонія адкрыцця экспазіцыі Гродзеншчыны прайшла ў беларускім павільёне 5 сакаваіка з удзелам старшыні Гродзенскага аблвыканакама Уладзіміра Караніка, Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Беларусі ў Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Крутога, Дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Дзмітрыя Мезенцава, прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі. 


Трэба адзначыць, што беларуская экспазіцыя традыцыйна выклікае вялікі інтарэс у Маскве. Напрыклад, летась быў устаноўлены рэкорд па наведванні беларускага павільёна ВДНГ. Тут пабывала 1,2 мільёна чалавек. 

Важна адзначыць, што выстаўка стала пляцоўкай для перамоў з расійскімі калегамі па наладжванні кантактаў. Так, у рамках дней Гродзенскай вобласці падпісаны шэраг пагадненняў з расійскімі рэгіёнамі аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў, ажыццяўленні міжнародных знешнеэканамічных кантактаў у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай абласцях, адукацыі, маладзёжнай палітыцы, сферы спорту і турызму, рэалізацыі сумесных праектаў.

Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з даволі маштабнай экспазіцыяй Гродзенскага рэгіёна. Шырока прадстаўлены элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. У прыватнасці, сапоцкінская пісанка, вырабы з саломкі, драўляныя музычныя інструменты майстра Мар’яна Скрамблевіча, храмы з керамікі ў мініяцюры. Некаторыя госці выстаўкі зацікавіліся працэсам традыцыйнага роспісу яек і вырабам саламянага павука. Навыкі у гэтай справе ахвотна дэманструюць майстры народных мастацкіх рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра. Некаторыя наведвальнікі і самі гатовы далучыцца да гэтага працэсу. 

А майстры народнай творчасці Беларусі Людміла і Аляксандр Мускія не толькі прадставілі свае вырабы з лазы, але на працягу трох дзён гатовы правесці майстар-класы па лозапляценні. 

Гродзеншчына прадстаўляе багаты гісторыка-культурны і турыстычны патэнцыял рэгіёна, прыродную спадчыну, якія ўвасоблены ў такіх значных аб’ектах, як Мірскі і Лідскі замкі, Аўгустоўскі канал, агратурыстычны комплекс «Каробчыцы» і шмат іншых знакавых месцаў. Наведвальнікі таксама могуць ацаніць эксклюзіўную калекцыю крышталя шклозавода «Неман», вырабы тэкстыльнай вытворчасці, льняную прадукцыю. Асобная частка экспазіцыі прысвечана кінематаграфіі Гродзеншчыны і папулярнаму фестывалю нацыянальных культур. Сваю творчасць падчас прэзентацыі дзён Гродзенскай вобласці дэманструюць музычныя калектывы і салісты. У прыватнасці, выступае ўзорны тэатр экстрадна-спартыўнага танца «Каскад» і група «Візаві» са Слоніма. Госці з цікавасцю слухаюць песні ў выкананні народнай фальклорнай групы «Жывіца» Квасоўскага цэнтра культуры і гатовы вучыцца беларускім побытовым танцам, да якіх запрашаюць удзельнікі гурта.

Вялікі культурны патэнцыял беларускай экспазіцыі уразіў прадстаўнікоў расійскага боку. 

Падчас прэзентацыі Гродзенскай вобласці на выстаўцы-форуме на ВДНГ у Маскве Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў выказаў прапанову звярнуцца да Прэзідэнтаў Беларусі і Расіі аб фарміраванні сумеснага спісу культурнай спадчыны Саюзнай дзяржавы. Ён прыгадаў, што ў Асноўных кірунках рэалізацыі дагаворных абавязацяльстваў на 2024-2026 гады значнае месца надаецца культурна-гуманітарнай сферы. На думку Дзмітрыя Мезенцава, важна падкрэсліць самабытнасць, унікальнасць, маштабнасць і векавую глыбіню культур двух суседніх краін. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.