Вы тут

Памяць не мае мінулага часу


Старшыня Саюза пісьменнікаў Башкартастана Айгіз Баймухаметаў наведаў магілу дзеда, якую шукалі амаль 80 гадоў.


— Дзед пайшоў ваяваць з аддаленай башкірскай вёскі Абзакава,- расказвае Айгіз Гіззатавіч. — Вайна да нашых мясцін не дайшла. Але гэта была агульная бяда, і абараняць краіну сваім абавязкам лічыў кожны.

Гульмініса Ярулліна атрымала звесткі аб загінуўшым 10 снежня 1943 года мужы Галляме. Літаральна за месяц да гэтага ён атрымаў медаль «За адвагу» пры вызваленні беларускай вёскі Барок.

Гільмінісе вайна прынесла яшчэ адно гора — памер маленькі сынок. Каб не аставіць жанчыну адзіноткай, да яе, па башкірскай традыцыі, сасваталі брата Галляма — Сухарама.Так далей працягнуўся род...

— Увесь час у сям’і згадвалі дзеда, — працягвае кранальны аповед ягоны ўнук.- Цяжка ўздыхала бабуля, яна не губляла надзеі дазнацца аб апошнім прытулку свайго каханага.

Не стала бабулі, і мой бацька пайшоў з жыцця, а трывожная памяць не згасала, хацелася знайсці той апошні рубеж, дзе вайна адабрала ў нас дзеда, — такі абавязак нёс па жыцці Айгіз.

Паездка ў Мінск на Дні башкірскай літаратуры дазволіла яму пашырыць сяброўства з беларускімі калегамі, якім даверыўся і ў асабістым непакоі, бо ведаў пра беларускі след у біяграфіі блізкага чалавека.

Так цэнтрам пошуку стала Віцебшчына. Неўзабаве прыляцела доўгачаканая навіна: месца пахавання знойдзена!

І вось Айгіз Баймухаметаў зноў у Мінску. Хутка яго, вядомага пісьменніка, захопяць падзеі Мінскай міжнароднай выстаўкі-кірмашу. Але перад гэтым рупіць у дарогу ў беларускую глыбінку, туды, дзе чакаюць паважанага госця, каб правесці дарогай славы яго гераічнага дзеда.

Тут, у вёсцы Вымна Віцебскага раёна, берагуць памяць аб вайне, як святыню, і кожны, хто паклаў сваё жыццё на алтар Перамогі, не забыты.

Мільгаюць за вакном аўтамабіля беларускія вясеннія пейзажы. У іх Айгіз Баймухаметаў знаходзіць падабенства з башкірскімі.То тут, то там бачны помнікі, абеліскі — згадваюць пра жорсткія баі.

Беластволыя бярозкі, быццам, выстраіліся ў ганаровым каравуле. У іх свая памяць.

Ля помніка ў цэнтры вёскі — мнагалюдна. Уюцца сцягі, гучаць патрыятычныя мелодыі, аддаюць салют піянеры.

Да мікрафона падыходзіць Айгіз Баймухаметаў і дзякуе незнаёмых яму людзей, якія ў момант становяцца вельмі блізкімі. Яны не аставілі салдат невядомымі, пакланяюцца кожнаму, хто застаўся павек у брацкай магіле.

Цяпер на ёй і часцінка зямлі з той далёкай башкірскай вёскі, што вырасцілі патрыёта, абаронца Айчыны.

Айгізу перадаюць капсулу з зямлёй, якая прыняла ў свае абдоймы выдатнага сына башкірскага народа.

Ён шукае на мармуровых плітах імёны верагодных сваіх землякоў. І сапраўды тут многа башкіраў, казахаў, рускіх... Яны вызвалялі Беларусь. І ўдзячная Беларусь помніць пра іх неўміручы подзвіг.

Алена СТЭЛЬМАХ

Фота: Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Надзея Ластоўская: Калі ты багацейшы, дапамажы іншаму

Надзея Ластоўская: Калі ты багацейшы, дапамажы іншаму

Якія прынцыпы закладвае ў выхаванне сваіх дзяцей лаўрэат рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года»?

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.