Вы тут

Як падзяліць кватэру пасля разводу?


Мы з мужам купілі ў шлюбе кватэру і зарэгістравалі яе на мужа. Цяпер я хачу, каб мая палова кватэры была аформлена на мяне дакументальна. Гэта магчыма?


Вольга, Мінскі раён.

Фота БелТА

На пытанне адказвае натарыус Мінскай гарадской натарыяльнай акругі Марына Кітаёва: «Гэта магчыма, бо маёмасць, нажытая сужэнцамі ў перыяд шлюбу (незалежна, кім з іх яна набыта або на каго або кім з сужэнцаў унесены грашовыя сродкі), з'яўляецца іх агульнай сумеснай уласнасцю. Гэта норма замацавана артыкулам 23 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і.

Пры ўмове знаходжання кватэры ў агульнай сумеснай уласнасці з мужам і адсутнасці шлюбнага дагавора ці іншага дагавора, якія змяняюць рэжым такой маёмасці, натарыусам па пісьмовай заяве сужэнцаў можа быць выдадзена пасведчанне аб праве ўласнасці на роўныя долі ў такой маёмасці.

Для гэтага вам з мужам неабходна звярнуцца ў натарыяльную кантору ці натарыяльнае бюро да любога натарыуса, незалежна ад месца знаходжання кватэры. Пры сабе неабходна мець дакументы, якія пацвярджаюць асобу. Іншыя дакументы, неабходныя для выдачы пасведчання аб праве ўласнасці, могуць быць прадстаўлены вамі як самастойна, так і па вашай просьбе запатрабаваны ад дзяржаўных органаў і іншых арганізацый натарыусам (за выключэннем звестак і (або) дакументаў, для выдачы якіх патрабуецца вынясенне судовай пастановы).

Такім чынам, факт знаходжання заяўнікаў у шлюбе на момант набыцця кватэры натарыус можа праверыць па адным з наступных дакументаў: пасведчанні аб заключэнні шлюбу; копіі запісу акта аб заключэнні шлюбу; даведцы, якая змяшчае звесткі з запісу акта аб заключэнні шлюбу; пазнаках у дакументах, якія пацвярджаюць асобу.

Паколькі пасведчанне аб праве ўласнасці выдаецца ў дачыненні да нерухомай маёмасці — кватэры, натарыус таксама праверыць дзяржаўную рэгістрацыю нерухомай маёмасці, правоў, абмежаванняў (абцяжарванняў) правоў на яе па інфармацыі з рэгістра нерухомасці (па адпаведнай выпісцы, выдадзенай арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці) і запатрабуе дакумент, які пацвярджае набыццё права ўласнасці на кватэру (зыходзячы са зместу пытання — дагавор куплі-продажу кватэры).

У дадзеным выпадку пасля атрымання пасведчання аб праве ўласнасці неабходна будзе звярнуцца ў тэрытарыяльную арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці для дзяржаўнай рэгістрацыі права ўласнасці на долі ў кватэры. Пры гэтым долі мужа і жонкі ў сумеснай уласнасці прызнаюцца роўнымі.

Варта таксама адзначыць, што пасведчанне аб праве ўласнасці можа быць выдадзена як сужэнцам у перыяд шлюбу, так і пасля яго скасавання незалежна ад тэрміну, які прайшоў пасля разводу (гэта значыць, тэрмін іскавай даўнасці на атрыманне пасведчання аб праве ўласнасці не распаўсюджваецца). Пры адсутнасці згоды аднаго з сужэнцаў (былога) на атрыманне пасведчання аб праве ўласнасці дадзенае пытанне падлягае вырашэнню ў судзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.